wd wp Пошук:

Pycnoplinthopsis

Pycnoplinthopsis bhutanica — від раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Вышынны арэал распаўсюджваецца ад 3200 да 4000 метраў над узроўнем мора[3]. Шыротны арэал уключае Бутан, Індыю, Непал[4].

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна. Сцеблы амаль заўсёды разгалінаваныя ў верхняй часткі і дасягаюць да 2 см у дыяметры.

Лісце лыжкападобнае або зваротналанцэтнае, рэдка зваротнаяйкападобнае, ліставая пласцінка 0,5-4,5 × 0,4-1,6 см, тонкая, залозавая або густаваласістая, з зубчастым краем. Хвосцікі 0,2-5 см даўжынёй, тонкія, плоскія.

Кветаножкі даўжынёй 0,5-4 см, нашмат карацей лісця. Чашачкі 2,5-5 мм, часам рэпаюцца пры паспяванні пладоў, з долямі 1,5-3,5 × 1-2,5 мм. Пялёсткі белыя, шырока-зваротнаяйкападобныя, 0,6-1,3 см даўжынёй і 4-8 мм шырынёй.

Плады лінейныя або эліпсоідныя, 5-11 × 2-3 мм, са светла-карычневым эліпсоіднымнасеннем 1-1,4 × 0,6-0,8 мм.

Цвіце у маі-ліпені, плоданасіць у жніўні-верасні.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Pycnoplinthopsis bhutanica Архівавана 16 снежня 2010.
  4. Flora of China

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1972 годзе
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Капуставыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Манатыпныя роды раслін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)