wd wp Пошук:

Вектарная графіка

Вектарная графіка (таксама называецца геаметрычным мадэляваннем ці аб’ектава-арыентаванай графікай) — гэта від камп’ютарнай графікі, у якім выявы ўтвараюцца з геаметрычных прымітываў (пункты, лініі, крывыя і многавугольнікі), апісваных матэматычнымі раўнаннямі. Назва ўжываецца ў проціпастаўленні з растравай графікай, у якой выява ўтвараецца з набора піксэлаў.

Агляд

Усе сучасныя дысплэі адлюстроўваюць вектарныя выявы ў растравым фармаце. Растравыя выявы, якія ўтрымліваюць значэнне для кожнага піксэла на экране, захоўваюцца ў памяці, і ўвесь экран абнаўляецца 30 і болей разоў за секунду. Цяпер тэрмін «вектарная графіка» выкарыстоўваецца пераважна ў кантэксце двухмернай камп’ютарнай графікі, якая з’яўляецца адным з спосабаў адлюстравання выявы на растравым дысплэі. Іншыя спосабы ўключаюць тэкст, мультымедыя і трохмернае адлюстраванне.

Асаблівасці

Прыклад, які паказвае розніцу паміж вектарнай і растравай графікай пры павелічэнні.
a: зыходны вэктарны малюнак;
b: ілюстрацыя, павялічаная ў 8 раз як вэктарны малюнак;
c: ілюстрацыя, павялічаная ў 8 раз як растравы малюнак.

Растравыя выявы дрэнна маштабуюцца, тады як вектарныя выявы могуць быць неабмежавана павялічаны без страты якасці (выявы былі сканвертаваны у JPEG для паказу на гэтай старонцы)

Разгледзім круг з радыусам r. Для яго адлюстравання праграме патрэбны наступныя звесткі:

  1. наступная інфармацыя апісвае круг
  2. радыус r і раўнанне круга
  3. размяшчэнне цэнтра круга
  4. колер і стыль контура (можа быць празрыстым)
  5. колер і стыль запаўнення (можа быць празрыстым)

Перавагі такога спосаба рысавання над растравай графікай:

Тыповыя прымітыўныя аб’екты

Гэты спіс не поўны. Існуюць розныя тыпы крывых (сплайны катмул-ром, NURBS і г.д.), якія выкарыстоўваюцца ў пэўных прыкладаннях.

Растравую выяву таксама можна лічыць прымітыўным аб’ектам. Канцэптуальна яна з’яўляецца прамавугольнікам.

Друк

Вектарная графіка асабліва важная для друку. Паколькі рысункі ўтвараюцца з матэматычных крывых, яны будуць выразна надрукаваныя нават пры змяненні памераў. Прыкладам, вектарны лагатып можна з аднолькава выдатнай якасцю надрукаваць і на візітоўцы, і на рэкламным шчыце. Растравая выява нізкага вырашэння была б неверагодна размытая пры павелічэнні ад памеру візітоўкі да памеру рэкламнага шчыта.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Вектарная графіка