Pomacanthus maculosus - від марскіх рыб сямейства Pomacanthidae.[1] Жыве ў асноўным у каралавых і камяністых месцах, на плыткаводдзі на невялікіх глыбінях (12 метраў), хоць часцей у глейкіх месцах рыфа, чым у тых, дзе актыўна растуць каралысту каралаў. Часам разводзіцца акварыумістамі
Вырастаюць да памеру 50 см у даўжыню. Вельмі падобныя знешне на від Pomacanthus asfur, з якім у Pomacanthus maculosus перакрываюцца арэалы ў Персідскім заліве і Чырвоным моры.
Як і ў іншых буйных відаў з роду Pomacanthus, маладняк і дарослыя асобіны па-рознаму афарбаваныя.
Pomacanthus maculosus сустракаецца па ўсім Персідскім заліве, на паўночным захадзе Індыйскага акіяна і Чырвонага мора на поўдзень да 19° п. ш[2]. У 2009 годзе быў зафіксаваны ля ўзбярэжжа Лівана ў Міжземным моры, верагодна, у выніку міграцыі Лесэпса з Чырвонага мора праз Суэцкі канал[3]. Від быў адзначаны таксама ў Ізраілі і цяпер лічыцца наяўным у Левантыйскім моры[4].
Прадстаўнікі віду харчуюцца тыпова для скалярый. Асноўная іх ежа — гэта губкі. Таксама ўжываюць у ежу дробныя анемоны, водарасці, трубчастых чарвякоў і крэветак.
Сінаніміка віду[5]: