wd wp Пошук:

PandaDoc

PandaDoc — прыватная IT-кампанія са штаб-кватэрай у Каліфорніі, ЗША[2]. Стварае прадукт які дапамагае аўтаматызаваць дакументазварот і адсочваць гандлёвую дакументацыю[3]. Інструмент стаў адным з першых афіцыйных дапаўненняў да Google Docs і Google Sheets, таксама сумяшчальны з CRM-сістэмамі Salesforce.com, Zoho, і інш.

Сервіс заснаваны беларусамі Сяргеем Барысюком і Мікітам Мікада ў 2011 годзе. У кампаніі працуе больш за 300 чалавек. Кампанія з’яўляецца адным з лідараў у сваёй прадуктовай нішы, трапляе ў топ-5 самага папулярнага софту для кіравання дакументамі згодна даследаванню Capterra[4][5]. Трапляла ў рэйтынг топ-500 высокатэхналагічных кампаній Паўночнай Амерыкі, якія найбольш дынамічна развіваюцца[6] і іншыя прафесійныя рэйтынгі[7][8].

Cтанам на сакавік 2021 года офіс у Беларусі быў у працэсе ліквідацыі. Раней PandaDoc адкрыла офіс у Кіеве, куды пераехалі многія супрацоўнікі[9].

Па выніках чарговага інвестраўнда 22 верасня 2021 кампанія паведаміла, што яна ацэнена ў 1 мільярд долараў ЗША[10]. PandaDoc стала першай «кампаніяй-аднарогам» з заснавальнікамі-беларусамі[11].

Пераслед у Беларусі

2 верасня 2020 года ў мінскім офісе PandaDoc прайшлі ператрусы. 7 з 20 супрацоўнікаў затрымалі для допыту. Цягам двух дзён супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў апыталі больш за 100 работнікаў кампаніі. 4 верасня стала вядома пра завядзенне крымінальнай справы нібыта за крадзеж з бюджэту супраць чатырох супрацоўнікаў кампаніі: дырэктара Дзмітрыя Рабцэвіча, менеджара па прадукце Віктара Куўшынава, галоўнай бухгалтаркі Юліі Шардыка, HR Уладзіслава Міхалапа. Паводле версіі следства, яны як група асобаў, з выкарыстаннем службовага становішча, завалодалі грашовымі сродкамі памерам каля 107 тысяч рублёў з бюджэту. 11 верасня супрацоўнікам кампаніі было выстаўлена абвінавачанне, але ўжо паводле іншага артыкула: за махлярства (частка 4 артыкула 209)[12].

Крымінальны пераслед супрацоўнікаў кіраўнік кампаніі Мікіта Мікада звязваў з праектам дапамогі беларускім сілавікам, якія звольніліся. 15 верасня 2020 года Мікіта Мікада абвясціў, што прыпыніў праект дапамогі[12]. 23 верасня стала вядома, што PandaDoc дамаглася зняцця арышту са свайго рахунка. Для гэтага кампанія пералічыла на дэпазіт Следчага камітэта 107 тысяч рублёў[13].

11 кастрычніка 2020 года дырэктара PandaDoc Дзмітрыя Рабцэвіча выпусцілі з СІЗА КДБ пад хатні арышт. 13 кастрычніка змянілі меру стрыманьня яшчэ дваім фігурантам справы — Юліі Шардыка і Уладзіславу Міхалапу. Менеджар PandaDoc Віктар Куўшынаў быў вызвалены толькі 20 жніўня 2021 года, правёўшы амаль год за кратамі. Крымінальная справа па артыкуле пра махлярства супраць чатырох супрацоўнікаў PandaDoc закрыта[12][14].

У 2021 годзе кампанія адкрыла офісы ва Украіне і Польшчы, дзе працуюць беларусы, якія з’ехалі з-за пераследу ў Беларусі. У лютым 2022 года беларуская юрыдычная асоба PandaDoc выключана з Адзінага дзяржаўнага рэестра.

Зноскі

  1. Crunchbase — 2007.
  2. PandaDoc Архівавана 24 жніўня 2021.
  3. Обзор систем управления документами (DMS) для малого и среднего бизнеса — hi-Tech.ua
  4. Best Contract Management Software 2021 | Reviews of the Most Popular Tools & Systems
  5. Александра Кукуть. Продукт PandaDoc попал в топ-5 самого популярного софта для управления документами(руск.) . dev.by (28 лютага 2020). Праверана 25 верасня 2021.
  6. Николай Витовт. PandaDoc попала в топ-500 самых динамично развивающихся технологических компаний Северной Америки(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (7 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2020. Праверана 24 жніўня 2021.
  7. Николай Витовт. PandaDoc попала в топ-500 самых динамично развивающихся технологических компаний Северной Америки(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (7 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2020. Праверана 24 жніўня 2021.
  8. Выручка PandaDoc и Intellectsoft выросла на 600 процентов. Семь ИТ-компаний из Беларуси — в рейтинге Inc.5000(руск.) . dev.by (21 жніўня 2018). Праверана 25 верасня 2021.
  9. Павел Корзун. PandaDoc ликвидирует компанию в Беларуси(руск.) . dev.by (10 сакавіка 2021). Праверана 25 верасня 2021.
  10. Ingrid Lunden. PandaDoc, the e-document startup, now valued at $1B as it closes a big Series C(англ.) . TechCrunch (22 верасня 2021). Праверана 25 верасня 2021.
  11. PandaDoc ацэнены мінімум у $1 млрд — цяпер гэта кампанія-аднарог (бел.) . Наша Ніва (22 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 25 верасня 2021.
  12. 1 2 3 Закрылі крымінальную справу супраць супрацоўнікаў кампаніі PandaDoc(бел. (тар.)) . Радыё Свабода (24 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2021. Праверана 25 верасня 2021.
  13. PandaDoc положила 107 тысяч рублей в эквиваленте на депозит СК(руск.) . dev.by (23 верасня 2020). Праверана 25 верасня 2021.
  14. Дело PandaDoc закрыто, но остались вопросы. Вот они(руск.) . dev.by (31 жніўня 2021). Праверана 25 верасня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·ІТ-кампаніі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 2013 годзе