wd wp Пошук:

Nmap

nmap — свабодная ўтыліта, прызначаная для разнастайнага настрайванага сканавання IP-сетак з любой колькасцю аб’ектаў, вызначэння стану аб’ектаў сеткі (портаў і адпаведных ім сэрвісаў). першапачаткова праграма была рэалізавана для сістэм UNIX, але зараз існуюць версіі для мноства аперацыйных сістэм.

Nmap ужывае мноства розных метадаў сканавання, такіх як UDP, TCP (connect), TCP SYN (паўадчыненае), FTP-proxy (прарыў скрозь ftp), Reverse-ident, ICMP (ping), FIN, ACK, Xmas tree, SYN- і NULL-сканаванне. Nmap таксама падтрымлівае вялікую колькасць дадатковых магчымасцяў, а дакладна: вызначэнне аперацыйнай сістэмы аддаленага хосту з ужываннем адбіткаў стэка TCP/IP, «нябачнае» сканаванне, дынамічнае вылічэнне часу затрымкі і паўтор перадачы пакетаў, паралельнае сканаванне, вызначэнне неактыўных хостаў метадам паралельнага ping-апытання, сканаванне з ужываннем падманных хостаў, вызначэнне наяўнасці пакетных фільтраў, прамое (без ужывання portmapper) RPC-сканаванне, сканаванне з выкарыстаннем IP-фрагментацыі, а таксама адвольнае ўказанне IP-адрасоў і нумароў портаў сканаваных сетак.

У апошніх версіях дадана магчымасць напісання адвольных сцэнароў (скрыптаў) на мове праграмавання Lua.

Існуюць графічныя інтэрфейсы, якія спрошчваюць здзяйсненне задач сканавання:

Пранікненне ў культуру

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://phrack.org/issues/51/11.html#article
  2. Movies featuring the Nmap Security Scanner (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 1997 годзе
Катэгорыя·Адміністраванне камп’ютарных сетак
Катэгорыя·Свабоднае сеткавае праграмнае забеспячэнне