wd wp Пошук:

IP

Internet Protocol або IP (англ.: internet protocol — міжсеткавы пратакол) — маршрутызавальны сеткавы пратакол, пратакол сеткавага ўзроўню сямейства («Стэк») TCP/IP. Менавіта IP стаў тым пратаколам, які з’яднаў абасобленыя камп’ютарныя сеткі ў сусветнае сеціваІнтэрнэт. Неад’емный часткай пратаколу з’яўляецца адрасацыя сеткі (гл. IP-адрас).

Пратакол IP RFC 791 выкарыстоўваецца для негарантаванай дастаўкі інфармацыі, якая драбіцца на так званыя пакеты ад аднаго вузла сеткі да іншага. Гэта азначае, што на ўзроўні гэтага пратаколу (трэці ўзровень эталоннай мадэлі OSI) не даецца гарантый надзейнай дастаўкі пакета да адрасата. У прыватнасці, пакеты могуць прыйсці не ў тым парадку, у якім былі адпраўленыя, прадублявацца (калі прыходзяць дзве копіі аднаго пакета; у рэальнасці гэта бывае вельмі рэдка), апынуцца пашкоджанымі (звычайна пашкоджаныя пакеты знішчаюцца) або не прыбыць зусім. Гарантыі беспамылковай дастаўкі пакетаў даюць пратаколы больш высокага (транспартнага ўзроўню) эталоннай мадэлі OSI — напрыклад, TCP — якія IP выкарыстоўваюць у якасці транспарту.

Уласцівасці

IP аб’ядноўвае сегменты сеткі ў адзіную сетку, забяспечваючы дастаўку інфармацыі паміж любымі вузламі сеткі. IP адрас класіфікуецца як пратакол трэцяга ўзроўню па сеткавай мадэлі OSI. IP не гарантуе надзейную дастаўку пакета да адрасату. У праватнасці, пакеты могуць прыйсці не ў тым парадку, у якім былі адасланы, могуць быць дубляваны, (дзве ці болей копіі аднаго пакету), быць пашкоджанымі (пашкоджанныя пакеты звычайна знішчаюцца) ці не прайсці зусім. Гарантыю беспамылковай дастаўкі паетаў даюць некаторыя пратаколы больш высокага ўзроўню — транспартнага ўзроўню сеткавай мадэлі OSI, — напрыклад, TCP, які выкарыстоўваюць IP у якасці транспарту.

Версія 4

Асноўны артыкул: IPv4 У сучаснай сетцы Інтэрнэт выкарыстоўваецца IP чацвёртай версии, вядомы таксама як IPv4. У пратаколе IP кожнаму вузлу сеткі ставіцца ў адпаведнасць IP-адрас даўжынёй 4 актэты (4 байты). Пры гэтым камп’ютары ў падсетках яднаюцца агульнымі пачатковымі бітамі адрасу. Шэраг гэтых біт, агульныя для пэўнай падсеткі, называется маскай падсеткі (раней выкарыстоўвалася дзяленне прасторы адрасоў па класам — A, B, C; клас сеткі вызначаўся дыяпазонам значэнняў старэйшага актэту і вызначаў колькасць адрасуемых вузлоў у пэўнай сетцы, зараз выкарыстоўваецца бяскласавая адрасацыя).

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Сеткавыя пратаколы
Катэгорыя·Пратаколы сеткавага ўзроўню
Катэгорыя·TCP/IP