wd wp Пошук:

Nestlé

Запыт «Нестле» перанакіроўваецца сюды; пра заснавальніка кампаніі — Анры Нэстле гл. Анры Нэстле.

Nestlé S.A. (вымаўляецца Нэстле С. А.) — швейцарская транснацыянальная карпарацыя, якая займаецца вырабам прадуктаў харчавання і напояў. Штаб-кватэра арганізацыі размяшчаецца ў швейцарскім горадзе Вевэ ў кантоне Во. Кампанія з’яўляецца найбуйнейшым у свеце вытворцам харчовых прадуктаў з 2014 года[7][8][9][10][11] як паводле прыбытку, гэта і паводле і іншых паказчыкаў. Яна заняла 64 радок у спісе Fortune Global 500 у 2017 годзе[12] і 33 радок у спісе Forbes Global 2000 найбуйнейшых публічных кампаній 2016 года[13].

Прадукцыя Nestlé ўключае дзіцячае харчаванне, медыцынскае харчаванне, ваду ў бутэльках, сухія сняданкі, каву і гарбату, кандытарскія вырабы, малочныя прадукты, марожанае, замарожаныя харчы, корм для хатніх жывёл і перакускі. Дваццаць дзевяць брэндаў кампаніі маюць гадавы аб’ём продажаў больш за 1 мільярд швейцарскіх франкаў[14]. Да іх ліку ўваходзяць Nespresso, Nescafé, Kit Kat, Smarties, Nesquik, Stouffer’s, Vittel і Maggi. Арганізацыя мае 447 заводаў, якія працуюць у 189 краінах свету. Персанал вытворцы налічвае каля 339 тысяч чалавек[15]. Акрамя таго, карпарацыя з’яўляецца адным з асноўных акцыянераў кампаніі L’Oreal, найбуйнейшай у свеце касметычнай кампаніі[16].

Nestlé была ўтворана ў 1905 годзе шляхам аб’яднання «Англійска-швейцарскай малочнай кампаніі», створанай у 1866 годзе братамі Джорджам і Чарльзам Пейджам, і кампаніяй «Малочная мука Анры Нэстле», фундацыя якой адбылася ў 1867 годзе швейцарскім прыдпрыёмнікам нямецкага паходжання Анры Нэстле[17]. Nestlé значна павялічыла сваю вытворчасць падчас Першай сусветнай вайны і зноў пасля Другой сусветнай вайны, пашырыўшы свае прапановы па-за межы ранняга згушчанага малака і дзіцячых сумесяў. Кампанія зрабіла шэраг карпаратыўных набыткаў, выкупіўшы долі ў шэрагу кампаніях пачынаючы з 1950-х гадоў.

Кампанія час ад часу сутыкаецца з крытыкай і байкотам, як праз ейную маркетынгавую кампанію дзіцячай сумесі як альтэрнатывы груднога гадавання ў развіваных краінах, дзе ёсць цяжкасці з забеспячэннем чыстай пітной вады, а таксама праз сувязі з прыцягненнем дзіцячай працы ў вытворчасці какавы.

Цікавыя факты

Гл. таксама

Зноскі

  1. Nestlé and Anglo-Swiss Condensed Milk Company // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
  2. Nestlé Jahresbericht Праверана 29 лістапада 2018.
  3. 1 2 http://www.nestle.com/asset-library/documents/investors/annual-report/corp-governance-compensation-financial-statements-2016-en.pdf Праверана 15 ліпеня 2017.
  4. annual report — 2016. Праверана 28 лістапада 2016.
  5. https://www.nestle.com/aboutus/overview/keyfigures — 2018. Праверана 10 лістапада 2019.
  6. Deutsche Aktiengesellschaft für Nestle-Erzeugnisse // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
  7. «Nestlé’s Brabeck: We have a „huge advantage“ over big pharma in creating medical foods». CNN.
  8. «Nestlé: The unrepentant chocolatier». The Economist.
  9. «The world’s top 100 food & beverage companies — 2015: Change is the new normal». Food Engineering.
  10. «The World’s Largest Food And Beverage Companies 2016: Chocolate, Beer And Soda Lead The List». Forbes.
  11. «Nestlé tops list of largest food companies in the world». Forbes.
  12. «Fortune Global 500 List 2017: See Who Made It». Fortune.
  13. «The World’’s Biggest Public Companies». Forbes.
  14. «Nestlé: Tailoring products to local niches». CNN.
  15. «Annual Results 2014». Nestlé.
  16. «Nestlé to Decide on L’Oreal in 2014, Chairman Brabeck Says». Bloomberg.
  17. «The History of Nestlé». Cleverism.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Кампаніі, якія раней мелі лістынг акцый на Лонданскай біржы
Катэгорыя·Вытворцы прадуктаў харчавання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вытворцы кормаў для хатніх жывёл
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1866 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі Швейцарыі
Катэгорыя·Вытворцы касметыкі і парфумерыі