wd wp Пошук:

Згушчанае малако

Адчыненая бляшанка згушчанага малака

Згушчанае малако — канцэнтраванае малако, звычайна з цукрам.

Тэхналогія прыгатавання

Тэхналогія прыгатавання згушчанага малака была запатэнтавана 19 жніўня 1856 года амерыканскім вынаходнікам Гейлам Бордэнам, яго мэтай было прыдумаць спосаб доўгатэрміновага захоўвання прадуктаў.

Згушчэнне ажыццяўляюць пераўтварэннем пры паніжаным ціску. Атрыманы канцэнтрат падвяргаюць адпаведнай апрацоўцы (стэрылізацыя або дадаванне цукру).

Па прынцыпе абіёзу ажыццяўляецца вытворчасць згушчанага стэрылізаванага малака, згушчанага пастэрызаванага цэльнага і абястлушчанага малака. Пры гэтым адбываецца спыненне жыццядзейнасці ў самім прадукце і мікрафлоры, якая яго насяляе, шляхам выкарыстання прамянёвай энергіі і іаяізуючага выпраменьвання, высокіх тэмператураў, хімічных сродкаў (кіслата, соль), фізіка-хімічных ператварэнняў.

На прынцыпе асмаанабіёзу заснавана вытворчасць згушчанага малака з цукрам, згушчанага абястлушчанага малака з цукрам, какавы і кавы са згушчаным малаком і цукрам, згушчаных вяршкоў з цукрам. Пры гэтым адбываецца прыгнятанне біялагічных і фізіка-хімічных працэсаў, якія працякаюць у прадукце, і яго мікрафлоры стварэннем высокага асматычнага ціску.

Разнавіднасці

Цікавыя факты

Помнік бляшанцы згушчанага малака ў горадзе Рагачове

У горадзе Рагачове ў гонар 75-годдзя Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната адкрыты першы ў свеце помнік сгушчонцы. У пастаменце помніка закладзена капсула, якую завешчана адчыніць да 100-годдзя камбіната.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Малочныя прадукты
Катэгорыя·Кансервы