wd wp Пошук:

Nescafé

Шаблон:Картка таварнага знака Nescafé — найбуйнейшая ў свеце гандлёвая марка растваральнай кавы кампаніі Nestlé.

Назва

Назва «Nescafé» з’яўляецца камбінацыяй двух слоў: «Nestlé» і «café».

Гісторыя

У 1930-х гадах Бразілія звярнулася да «Nestlé» з просьбай знайсці спосаб захавання і прамысловай перапрацоўкі кававага зерня. На працягу многіх гадоў Бразілія сутыкалася з праблемай перавытворчасці зялёнай кавы. Штогод велізарныя запасы кавы знікалі з-за адсутнасці тэхналогіі перапрацоўкі і захавання зерня пасля сушкі і першаснай апрацоўкі.

Макс Моргенталер і яго калегі па замове на працягу сямі гадоў шукалі спосаб стварыць «кававы кубік», які б захоўваў усе ўласцівасці кававага зерня і мог вытрымліваць працяглае захоўванне, а затым ператвараўся б у напой шляхам дадання вады.

1 красавіка 1938 г. «Nescafé» быў упершыню праведзены ў прамысловых умовах. Вытворчасць была пачата на фабрыцы ў швейцарскім мястэчку Орб, у 50 км ад штаб-кватэры «Nestlé» у горадзе Вевэ. «Nescafé» хутка набыў папулярнасць ва ўсім свеце. Падчас Другой сусветнай вайны ўся прадукцыя завода ў ЗША, якая складала каля 1 мільёна упаковак у год, ішла выключна на забеспячэнне арміі. У многіх мовах вытворныя ад слова «Nescafé» сталі імёнамі намінальнымі, пачалі пазначаць растваральную каву наогул (серб. нес-кафа, араб. نسكافيه і інш.)

На сённяшні дзень «Nescafé» з’яўляецца лідарам на рынку кавы ў 83 краінах свету.

Разнавіднасці

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гандлёвыя маркі кавы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Гандлёвыя маркі Nestlé