wd wp Пошук:

MSQRD

MSQRD, цалкам Masquerade (англ. Маскарад) — відэа і фота-сэлфі дадатак, распрацаваны беларускай кампаніяй Masquerade Technologies[1].

Апісанне

Карыстальнік можа прывязаць фатаграфію і затым змяніць яе выгляд і падзяліцца з сябрамі на Facebook або Instagram. Карыстальнік таксама можа выбраць маску-фільтр ці эфект, які ляжыць у бібліятэцы[1][2]. Дадатак выкарыстоўвае 3D тэхналогіі візуалізацыі для масак[3].

Карыстальнікі могуць рабіць уласныя маскі ў Masquerade Editor. Прылада спрашчае працэс праектавання і выкарыстання такіх фільтраў. Любы графічны дызайнер можа лёгка выкарыстоўваць гэтую прыладу для рэдагавання фільтра ў рэальным часе. Захаваныя фільтры можна змясціць у публічны каталог[4].

Зноскі

  1. 1 2 Masks And More With MSQRD’s Selfie App February 11, 2016
  2. Kim Kardashian, Kanye West and Kylie Jenner are transformed into animals and other celebrities using the animation app loved by Cara Delevingne 11 February 2016
  3. TECH TALK: App of the Week MSQRD turns you into a Joker Архівавана 11 сакавіка 2016. 6, March 2016.
  4. Masquerade Products Архівавана 9 сакавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Facebook
Катэгорыя·Прыкладное праграмнае забеспячэнне