wd wp Пошук:

Lorna Shore

«Lorna Shore» ― амерыканскі дэткор-гурт з акругі Уорэн, штат Нью-Джэрсі. Утвораны ў 2010 годзе, гурт на сённяшні дзень складаецца з сола-гітарыста Адама дэ Міка, бубнача Осціна Арчы, рытм-гітарыста Эндру О’Конара, басіста Майкла Ягера і вакаліста Уіла Рамаса. Яны выпусцілі чатыры EP, дэбютны альбом «Psalms» у чэрвені 2015 года і другі альбом «Flesh Coffin» у лютым 2017 года. Іх трэці альбом «Immortal» быў выпушчаны ў студзені 2020 года. Апошні EP «…And I Return to Nothingness» выйшаў 13 жніўня 2021 года.

Гісторыя

У 2010 годзе гурт выпусціў свой дэбютны EP «Triumph», за якім у 2012 годзе рушыў услед EP «Bone Kingdom». Трэці EP, «Maleficium», выйшаў у 2013 годзе, а за ім, у 2015 годзе, рушыў услед дэбютны студыйны альбом гурта, “Psalms, які быў спрадзюсаваны Уілам Патні з Fit for an Autopsy[1]. У наступным годзе гурт падпісаў кантракт з Outerloop Records і пачаў працу над сваім другім поўнафарматнікам. У лютым 2017 года выпушчаны альбом «Flesh Coffin»[2].

Вакаліст і заснавальнік гурта Том Барбер пакінуў калектыў у пачатку 2018 года і перайшоў у Chelsea Grin[3], а басіст і сузаснавальнік Гэры Херэра выйшаў у пачатку 2017 года, таму «Flesh Coffin» стаў апошнім рэлізам Lorna Shore, у якім узялі ўдзел першапачатковыя ўдзельнікі. У 2018 годзе гурт падпісаў кантракт з Century Media, і Сіджэй Мак-Крыры з Signs of the Swarm стаў новым вакалістам гурта, запісаўшы з ім пару сінглаў («This Is Hell» і «Darkest Spawn»), але быў звольнены ў 2019 годзе пасля абвінавачванняў у сексуальным гвалце[4][5]. У 2020 годзе выйшаў трэці лонгплей групы, «Immortal», які быў запісаны, калі Мак-Крыры яшчэ выконваў абавязкі франтмена[6][2].

Нягледзячы на няўдачу, выкліканую сітуацыяй з Мак-Крыры, Lorna Shore працягнулі турнэ па Еўропе ў падтрымку Immortal, наняўшы Уіла Рамаса (былога ўдзельніка Monument of a Memory і A Wake in Providence) як сэсійнага вакаліста[7].

11 чэрвеня 2021 года гурт вярнуўся з новай песняй пад назвай «To the Hellfire» і абвясціў Рамаса сваім новым пастаянным вакалістам. Яны таксама абвясцілі дэталі свайго новага EP «… And I Return To Nothingness». Гэта быў першы EP гурта пасля іх прарыўнага рэлізу 2013 Maleficium.

Песня «To the Hellfire» стала вельмі паспяховай для гурта, заняўшы першае месца ў метал-чарце iTunes у першы тыдзень пасля выхаду. Яна таксама была прызнана чытачамі часопіса Revolver «Найлепшай песняй 2021 года», а аўтар Элі Эніс пракаментаваў: «Дэбютная песня гурта з новым вакалістам Уілам Рамасам ― гэта, па праве, адна з самых ашаламляльных цяжкіх дэткор-песень за апошні час. У ёй мноства брэйкдаўнаў, якія прабіваюць да мозгу касцей, бласт-бітаў, віртуознае гітарнае сола і вакал Рамаса…»[8]. Гэтая песня абагнала «Immortal» і стала ў гурта песняй з найбольшай колькасцью праслухванняў на Spotify (больш за 4 мільёны). Часопіс Loudwire абраў яе найлепшай метал-песняй 2021 года[9].

«…And I Return To Nothingness» быў выпушчаны 13 жніўня 2021 года. EP стаў найлепшым хардкор/металкор/дэткор-рэлізам 2021 года па версіі сайта Metal Storm[10].

12 мая 2022 года выйшаў сінгл «Sun//Eater». Раней, той жа вясной, гурт ужо граў гэты трэк на гастролях[11]. Разам з выпускам сінгла гурт анансаваў выхад чацвёртага студыйнага альбома, які атрымаў назву «Pain Remains». Альбом выйдзе ў кастрычніку на лэйбле Century Media[12]. Запіс альбома быў завершаны ў снежні мінулага года. Прадзюсарам альбома выступіў Джош Шродэр[11].

Склад

Цяперашні склад

Былыя ўдзельнікі

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

EP

Зноскі

  1. Lorna Shore announce June 9, 2015 release date for debut full-length Psalms(англ.) . highwiredaze.com (23 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2015. Праверана 18 ліпеня 2022.
  2. 1 2 James Christopher Monger. Lorna Shore Biography, Songs, & Albums(англ.) . AllMusic. Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2018.
  3. NEWS: Vocalist Tom Barber confirms he has left Lorna Shore!(англ.) . Dead Press! (27 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2018. Праверана 18 ліпеня 2022.
  4. Robert Pasbani. LORNA SHORE Abruptly Part Ways with Vocalist CJ McCreery(англ.) . Metal Injection (23 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2022.
  5. Lorna Shore Have Fired Vocalist CJ McCreery Following Abuse Allegations(англ.) . MetalSucks (23 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2022.
  6. Greg Kennelty. LORNA SHORE Will Release New Album With Ex-Vocalist CJ McCreery’s Vocals; Band Will Continue With New Vocalist(англ.) . Metal Injection (8 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2022.
  7. LORNA SHORE’s New Vocalist Revealed(англ.) . lambgoat.com. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2022.
  8. Fan Poll: 5 Best Songs of 2021 So Far(англ.) . Revolver (1 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2021.
  9. Loudwire Staff. The 35 Best Metal Songs of 2021(англ.) . Loudwire (6 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2022.
  10. The Best Hardcore / Metalcore / Deathcore - Metal Storm Awards 2021(англ.) . Metal Storm.
  11. 1 2 wookubus. Lorna Shore Premiere New Track “Sun//Eater”(англ.) . Theprp.com (13 мая 2022).
  12. Joe DiVita. Lorna Shore Unleash Monstrous New Song ‘Sun//Eater’ + Announce New Album(англ.) . Loudwire (13 мая 2022).
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2010 годзе
Катэгорыя·Рок-гурты ЗША