«Locked Out of Heaven» — песня амерыканскага спевака Бруна Марса з яго другога студыйнага альбома Unorthodox Jukebox (2012). Сінгл з песняй, які выйшаў 1 кастрычніка 2012 года, стаў буйным хітом, і ўвайшоў у дзясятку лепшых хітоў шматлікіх краін свету, уключаючы амерыканскі (№ 1 у Billboard Hot 100), канадскі (№ 1 — Canadian Hot 100), брытанскі (№ 2 — UK Singles Chart) і іншыя (№ 1 — Мексіка, Польшча, № 4 — Новая Зеландыя)[9][10].
У лічбавым варыянце і на радыё песня з’явілася 1 кастрычніка 2012 года. 20 кастрычніка 2012 года Бруна Марс упершыню прадставіў сваю песню ў жывым выкананні падчас шоу Saturday Night Live[11]. Падчас выступлення на цырымоніі Грэмі-2013 Бруна Марс праспяваў песню «Locked out of Heaven» і іншыя (да яго далучыліся Стынг, Рыяна, Зігі Марлі і Даміян Марлі)[12].
Locked Out of Heaven атрымала станоўчыя водгукі музычнай крытыкі і спецыялізаваных сайтаў[6][7][8]. Некаторыя музычныя аглядальнікі параўноўвалі яе з класічнымі тварэннямі брытанскай групы The Police, напрыклад з такімі як і «Roxanne»[7] і «Message In a Bottle»[6].
У снежні 2012 года Бруна Марс са сваім сінглам «Locked Out of Heaven» у 4-ы раз узначаліў агульнанацыянальны хіт-парад ЗША Billboard Hot 100. Раней ён быў на № 1 з сольнымі хітамі «Just the Way You Are» (4 тыдні № 1 у верасні — кастрычніку 2010 года) і «Grenade» (4 тыдні № 1 у студзені 2011 года) і яшчэ быў сумесны «Nothin’ on You» (2010, дзе Бруна выступіў як запрошаная зорка ў асноўнага саліста B.o.B’). І зрабіў ён гэта ўсяго за 2 гады і 10 месяцаў: абсалютны рэкорд для мужчын-выканаўцаў за апошнія 48 гадоў. Хутчэй яго свае 4 чарттоперы змог стварыць толькі Бобі Вінтан у далёкіх 1962—1964-х гадах (за 2 года і 6 месяцаў): «Roses Are Red (My Love)» (9.6.1962, 5 тыдняў № 1), «Blue Velvet» (1963), «There! I’ve Said it Again» (1964) і «Mr. Lonely» (12.12.1964)[9][10]. Сінгл прабыў на першым месцы 6 тыдняў (2 тыдні ў 2012 годзе[9][10] і 4 тыдні ў 2013)[13][14][15][16]. У Вялікабрытаніі 24 снежня 2012 года сінгл стаў № 2[17], і ўзначаліў хіт-парады Канады і Мексікі[18].
Digital download | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Працягласць | |||||||
1. | «Locked Out of Heaven» | 3:53 |
Locked Out of Heaven (Remixes) | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Працягласць | |||||||
1. | «Locked Out of Heaven» (Cazzette's Answering Machine Mix) | 6:41 | |||||||
2. | «Locked Out of Heaven» (Sultan & Ned Shepherd Remix) | 6:50 | |||||||
3. | «Locked Out of Heaven» (The M Machine Remix) | 4:02 | |||||||
4. | «Locked Out of Heaven» (Paul Oakenfold Remix) | 5:17 |
Illegal chart entered Brasil|25
Illegal chart entered Israelairplay|2
Чарт (2012—2013) | Вышэйшая пазіцыя |
---|---|
![]() | 4 |
![]() | 5 |
![]() | 4 |
![]() | 3 |
![]() | 4 |
![]() | 1 |
![]() | 16 |
![]() | 5 |
![]() | 2 |
![]() | 11 |
![]() | 3 |
![]() | 7 |
![]() | 1 |
![]() | 8 |
![]() | 4 |
![]() | 3 |
![]() | 10 |
![]() | 6 |
![]() | 1 |
![]() | 6 |
![]() | 5 |
![]() | 10 |
![]() | 4 |
![]() | 7 |
![]() | 1 |
Portugal (Billboard)[43] | 4 |
Romania (Romanian Top 100)[44] | 42 |
![]() | 63 |
![]() | 1 |
![]() | 3 |
![]() | 3 |
![]() | 6 |
![]() | 8 |
![]() | 2 |
![]() | 1 |
![]() | 1 |
![]() | 19 |
![]() | 2 |
![]() | 7 |
Папярэднік: «Diamonds» — Рыяна |
US Billboard Hot 100 Сінглы №1 22 снежня 2012 — 26 студзеня 2013 |
Пераемнік: «Thrift Shop» — Macklemore і Ryan Lewis пры ўдзеле Wanz |