wd wp Пошук:

Lincoln

Lincoln — амерыканская марка аўтамабіляў класа «люкс». Заснавана як незалежная кампанія ў 1917 годзе Генры Ліландам і атрымала назву ў гонар Аўраама Лінкальна. 4 лютага 1922 года была набытая Ford Motor Company за 8 мільёнаў долараў[1].

З 1920-х да канца 1990-х гадоў аўтамабілі Lincoln былі самымі прадаванымі прэстыжнымі аўтамабілямі ў ЗША[Крыніца?].

Прэзідэнцкія аўтамабілі

Lincoln мае шматгадовы досвед стварэння лімузінаў для прэзідэнтаў ЗША. Першым такім аўтамабілем стаў у 1939 годзе прызначаны для Франкліна Рузвельта Lincoln V12 convertible, названы «Sunshine Special». Ён заставаўся ў страю да 1950 г, калі яго змяніў Lincoln Cosmopolitan, названы «Bubble Top». Ім карысталіся прэзідэнты Трумэн, Эйзенхаўэр, Кенэдзі і адзін раз Джонсан. У 1961 годзе для Кенэдзі быў пабудаваны Lincoln Continental convertible, і менавіта ў гэтым аўтамабілі ён быў смяротна паранены у Даласе 22 лістапада 1963. Лінкальнам 1969 г. карыстаўся Рычард Ніксан, а 1972 г. — Форд, Джымі Картэр, Рональд Рэйган і Буш-старэйшы. Lincoln 1989 года застаецца апошнім прэзідэнцкім аўтамабілем маркі. У 1983, 1993, 2001 і 2004 гадах лімузіны Беламу дому пастаўляў Cadillac.

Спіс аўтамабіляў маркі

Бягучы мадэльны шэраг

Гістарычныя

2000-я

Канцэпт-кары

Зноскі

  1. Ford buys Lincoln(англ.) . A&E Television Networks (13 лістапада 2009). Праверана 7 сакавіка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1917 годзе
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Lincoln
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат