wd wp Пошук:

Legends of Eisenwald

«Legends of Eisenwald» (бел.: Легенды Айзенвальда) — адзінаасобная тактычная ролевая гульня беларускай кампаніі «Aterdux Entertainment»[3]. Сродкі на гульню былі сабраныя праз краўдфандзінгавую кампанію на «Kickstarter»[4] (2013), 2 ліпеня 2015 года гульня выйшла на платформе «Steam».

Гульнявы працэс

Гульнявы працэс падзяляецца на дзве галоўныя часткі: узаемадзеянні на вялізнай мапе, выкананне заданняў, гандаль зброяй, даспехамі, зёлкамі і іншымі рэчамі, узбраенне войска, кіраванне замкамі і іншымі ўладаннямі, і ўласна бітвы.

У гульнявым свеце ў рэальным часе, акрамя героя, рухаюцца і дзейнічаюць аддзелы іншых феадалаў і забойцаў. Асноўнай крыніцай прыбыткаў і сацыяльнага статусу з’яўляецца замак, дзе можна аднавіць здароўе, адпачыць і наняць ваяроў. Таксама кантроль над замкам дазваляе не марнаваць грошы на ўтрыманне войска. Рэкрутаваць жаўнераў можна ў вёсках, замках, гарадах і манастырах, у кожным з якіх можна наняць толькі пэўны іх від, а таксама наняць наймітаў у шынках.

Бітвы складаюцца з супрацьстаяння аддзелаў героя (могуць складацца з 11 адзінак) і варожымі аддзеламі. У канцы бітвы пераможца атрымлівае пункты досьведу. Усе адзінкі атрымліваюць досьвед прапарцыйна свайму ўдзелу ў бітве. Пры назапашванні патрэбнай колькасці досьведу войскі павялічваюць свае ўменні, калі такія дасяжныя. Паляпшэнне адзінак бескаштоўнае і можа быць зробленае неадкладна альбо ў пазьнейшы час. Акрамя гэтага, вайсковыя адзінкі можна ўзмацняць з дапамогай амулетаў і зёлак.

У пачатку кампаніі гулец можа абраць свой клас (рыцар, баранэса ці містык). Кожны кляс мае свае перавагі. Напрыклад, рыцар здольны навучыцца скакаць на кані, баранэса можа карыстацца лукамі і арбалетамі, а маг можа засвоіць групавыя закляцці. У адрозьненне ад звычайных войскаў, героі не змяняюць свой выгляд пры паляпшэннях і могуць засвойваць новыя ўменні.

Дрэвы ўменняў герояў падзяляюцца на тры галіны: баявая, феадальная і камандная. Баявыя ўменні ўнікальныя для кожнага класа, а феадальныя і камандныя аднолькавыя.

Сюжэт

«Legends of Eisenwald» — фэнтэзійная РПГ, дзеянне якой адбываецца ў выдуманым княстве Айзенвальд у сярэднявечнай Нямеччыне часоў Святой Рымскай імперыі. Асноўныя падзеі засяроджаныя на жыцці наймалодшага сына барона Лянштайна, які па вяртанні ў родныя мясціны даведваецца, што сямейны замак[5] зачынены для ўваходу. Магчымыя два розныя сцэнарыя: «Маскарад» і «Пракляты замак» — у розных месцах Айзенвальда.

Успрыняцце

Аглядальнік часопіса «Игромания» Станіслаў Сцепанчанка даў гульні ацэнку 8 з 10 балаў. Станоўча былі ацэнены баявая сістэма, агульная атмасфера гульні і сюжэтныя хады, прэтэнзіі выклікала тэхнічнае афармленне гульні[6]. Дадатак атрымаў 6,5 балаў[7].

Заўвагі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Steam — 2003. Праверана 30 сакавіка 2022.
  2. Steam — 2003.
  3. Chalk, Andy. Legends of Eisenwald review(англ.) . PC Gamer (15 ліпеня 2015). Праверана 2 лістапада 2015.
  4. Legends of Eisenwald by Aterdux Entertainment(англ.) . Kickstarter. Праверана 2 лістапада 2015.
  5. Lahnstein Castle(англ.) . Gamepedia.
  6. Станислав Степанченко. Рыцарь на распутье. Обзор «Легенд Эйзенвальда» «Игромания», 07.07.2015
  7. Олег Зайцев. Явка обеспечена. Обзор Eisenwald: Blood of November (нявызн.). Игромания (11 снежня 2016).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні 2015 года
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні ў жанры фэнтэзі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Камп’ютарныя стратэгічныя гульні
Катэгорыя·Квэсты
Катэгорыя·Гульні для Windows