wd wp Пошук:

Iron Maiden

«Iron Maiden» — брытанскі хэві-металічны гурт, заснаваны Стывам Харысам у 1975. Гурт выпусціў 14 студыйных альбомаў, 9 канцэртных запісаў, 4 міні-альбомы і 8 зборнікаў.

Гурт лічаць адным з заснавальнікаў паджанру НВОБХМанг. NWOBHM — New Wave Of British Heavy Metal). Гурт набыў папулярнасць у 1980-я і пасля шэрагу зменаў у складзе запісаў некалькі залатых і платынавых альбомаў: The Number of the Beast (1982), Piece of Mind (1983) і іншыя.

Гісторыя

Першыя часы (1975—1978)

Пасьля таго, як Стыў Харыс пакінуў свой мінулы гурт Smiler, у 1975, напярэдадні Новага года ён стварыў гурт Iron Maiden. Сам Гарыс кажа, што такую назву ён абраў у гонар стужкі па рамане Аляксандра Дзюма «Чалавек у жалезнай масцы», дзе ўбачыў аднайменнае прыстасаванне для катавання.

Стыў Харыс і Дэйв Мюрэй — былі і застаюцца найбольш «сталымі» членамі гурта. Першы вакаліст Пол Дэй быў звольнены за «недахоп энергіі і харызмы на сцэне». Спачатку яго змяніў Дэніс Вілкок, прыхільнік гурта Kiss. У 1977 годзе гурт наняў яшчэ аднаго гітарыста Боба Соера, што выклікала некаторыя непаразуменні паміж Мюрэем і Вілкокам. З-за чаго Гарыс быў вымушаны звольніць абодвух. Такім чынам склад гурта на канцэрце ў Брыджхаўсе (лістапад 1977) быў наступны: клавішныя — Тоні Мур, гітара — Тэры Вепрэм, ударныя — Бэры Пёркіс. Выступ быў настолькі няўдалым, што Гарыс быў вымушаны звольніць усіх, аднавіць Дэйва Мюрэя на пасадзе гітарыста і наняць ударніка Дуга Сэмпсана.

Шлях да папулярнасці (1978—1981)

Выпадковая сустрэча ў пабе Red Lion (Лейтанстоўн) прывяла да з’яўлення ў гурце новага вакаліста Поля Ды’Ана.

Нягледзячы на тое, што гурт існаваў ужо тры гады, бракавала запісаных кампазіцый. Таму, напярэдадні Новага Года ў 1978, члены гурта запісалі дэма-альбом The Soundhouse Tapes. Нягледзячы на тое, што ў альбоме было толькі тры песні, усе 500 копій вельмі хутка раскупілі. Адна з кампазіцый “Prowler” заняла першае месца ў рэйтынгу Neal Kay’s Heavy Metal Soundhouse charts часопіса Sounds. Яшчэ дзьве кампазіцыі «Sanctuary» і «Wrathchild» увайшлі ў зборнік Metal for Muthas (15 лютага 1980).

Дыскаграфія

Асноўны артыкул: Дыскаграфія Iron Maiden

Студыйныя альбомы

Уплыў Iron Maiden

Асноўны артыкул: Спіс трыб’ютаў групе Iron Maiden Гурту было запісана мноства трыб’ютаў, у запісы апошняга ўдзельнічалі такія гурты, як Metallica і Machine Head :

Зноскі

  1. Metal Evolution — 2011.
  2. (unspecified title) Праверана 18 красавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Карыстальнікі YouTube
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ivor Novello Awards
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BRIT Awards
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карыстальнікі Myspace
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Хэві-метал-гурты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Classic Rock Awards