wd wp Пошук:

Metallica

Канцэрт у Лондане (2003). Злева направа: Роберт Тухіл'ё, Кірк Хэмет, Ларс Ульрых, Джэймс Хэтфілд.

«Metallica» — амерыканскі метал-гурт, які выконвае музыку ў стылях трэш-метал і хэві-метал, утвораны ў 1981 годзе.

«Metallica» аказала вялікі ўплыў на развіццё металу і ўваходзіць (нароўні з такімі гуртамі, як «Slayer», «Megadeth» і «Anthrax») у «вялікую чацвёрку трэш-метала». Альбомы «Metallica» былі прададзены ў агульнай колькасці больш 100 мільёнаў асобнікаў па ўсім свеце, што робіць яе самым камерцыйна паспяховым метал калектывам.

Гісторыя

Стварэнне гурта

Гурт Metallica быў заснаваны ў Лос-Анджэлесе, Каліфорнія, у кастрычніку 1981 года гітарыстам і вакалістам Джэймсам Хэтфілдам і ўдарнікам Ларсам Ульрыхам, пасля таго, як абодва змясцілі аб’яву ў газеце «The Recycler» аб фармаванні гурта. Басістам стаў Рон Макгоўні, а лідарам-гітарыстам, пасля доўгіх пошукаў, — Дэйв Мастэйн.

Паходжанне назвы

Metallica атрымала сваё імя, калі Рон Куінтана папрасіў Ларса дапамагчы ў выбары імя яго журнала аб метал-гуртах ЗША і Брытаніі. Сярод варыянтаў у Куінтаны была і «Metallica», але Ульрых прапанаваў «Metal Mania» або «Hesse», а «Metallica» — вырашыў захаваць для назвы свайго ўласнага гурта.

Цікавыя факты

Дыскаграфія

Асноўны артыкул: Дыскаграфія Metallica

Студыйныя альбомы

Кавер-альбомы

Канцэртныя альбомы

Афіцыйныя DVD-выданні

Склад гурта

Год Рытм-Гітара, Вакал Сола-Гітарыст Бас-Гітарыст Барабаншчык
1981 Джэймс Хэтфілд Ллойд Грант Джэймс Хэтфілд Ларс Ульрых
1982 Дэйв Мастэйн Рон Макгоўні
1982—1983 Кліф Бёртан
1983—1986 Кірк Хэмет
1986—2001 Джэйсан Нюстэд
2001—2003 Боб Рок
2003—наш час Роберт Трухільё

Былыя ўдзельнікі

Зноскі

  1. Metal Evolution — 2011.
  2. http://www.mtv.com/artists/chasing-dragons/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Рок-гурты ЗША
Музычныя калектывы паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый