wd wp Пошук:

Imagine Dragons

Imagine Dragonsамерыканскі інды-гурт, заснаваны ў 2008 годзе ў Лас-Вегасе, штат Невада. Сталі вядомыя пасля выпуску дэбютнага студыйнага альбома Night Visions у верасні 2012 года. Амерыканскі часопіс Billboard назваў іх самымі яркімі новымі зоркамі 2012 года, а часопіс Rolling Stone назвалі іх сінгл «Radioactive» самым вялікім рок-хітом года.[1] Пачынаючы з 2008 года гурт выпусціў 3 студыйныя альбомы: Night Visions (2012), Smoke + Mirrors (2015) і Evolve (2017).

Гісторыя

Imagine Dragons — інды-рок-гурт, у склад якога ўваходзяць чатыры чалавекі. Быў заснаваны ў Лас-Вегасе ў 2008 годзе. Назва групы ўяўляе сабой анаграму, значэнне якой ведаюць толькі Дэн, Бэн, Уэйн і Даніэль. Дэн Рейнальдс, франтмэн, стварыў яе, калі вучыўся ва ўніверсітэце Брыгама Янга. Затым ён прыцягнуў свайго сябра Уэйна Сэрмана, які выдатна іграў на гітары. Група хутка набірала папулярнасць. У Лас-Вегасе да Дэна і Уэйна далучыліся басіст Бэн Мак-Кі і барабаншчык Даніэль Плацман, сябры Сэрмана.

У пачатку 2009 года хлопцы прыступаюць да працы ў студыі. І ўжо 1 лютага выпускаюць свой першы EP пад назвай «Imagine Dragons». А 1 красавіка наступнага года свет убачыў іх EP «Hell and Silence» (у запісе ўдзельнічаў намінант «Грэмі» Марк Нідхэм). Абодва EP былі запісаны ў студыі Battle Born Studios. Неўзабаве ім было прапанавана выступіць на штогадовым фестывалі Bite of Las Vegas, як «Самая запатрабаваная група 2010» на мясцовым 107.9FM. Яны былі абраныя хэдлайнерамі на Vegas Music Summit, а Лас-Вегас CityLife назваў іх «Групай, якую неабходна ўбачыць ужывую», яны сталі «Лепшай інды групай 2010 года» на думку Las Vegas Weekly, і былі ўдастоены прэміі «Лепшая пласцінка 2011 года» ад часопіса Vegas Seven.

У лістападзе 2011 года Imagine Dragons падпісалі кантракт з амерыканскім лэйблам Interscope Records. Яны цесна супрацоўнічалі з прадзюсарам Алексам Да Кідам, з якім яны і запісалі свой першы дыск у Уэст-Галівудзе. Іх EP быў названы Continued Silence і выпушчаны 14 лютага 2012 года.

4 верасня 2012 года быў запісаны «Night Visions», першы паўнавартасны альбом Imagine Dragons. Ён дасягнуў 2 пазіцыі ў Billboard 200 chart. Сінгл «It’s Time» заняў 22 радок у Billboard Hot 100, 4-ы ў Billboard Alternativе і 4-ы ў Billboard Rock. Сінгл Radioactive заняў 3 радок у чарце Billboard Hot 100, а таксама атрымаў «Грэмі» у намінацыі «лепшае рок выкананне». Песня Demons заняля 6 месца у Billboard Hot 100.

Склад

Цяперашнія ўдзельнікі

Былыя ўдзельнікі

Удзельнікі турнэ

Дыскаграфія

Міні-альбомы

Студыйныя альбомы

Назва Дэталі Пікавая пазіцыя ў чартах Сертыфікацыі
US
[2]
US
Alt.

[3]
US
Rock

[4]
AUT
[5]
CAN
[6]
GER
[7]
NOR
[8]
SWE
[9]
SWI
[10]
UK
[11]
Night Visions 211836343282

Канцэртныя туры

Узнагароды і намінацыі

Год Намініраваны твор Арганізацыя Узнагарода Вынік
2012 "It's Time" MTV Video Music Awards Лепшае рок-відэа Намінацыя
2013 "Imagine Dragons" Teen Choice Awards Choice Music: Рок-гурт Чаканне

Зноскі

  1. Энди Грин, Rolling Stone, Imagine Dragons Go ‘Radioactive’ on the Charts, 8 May 2013. Архівавана 22 кастрычніка 2016.
  2. Imagine Dragons – Chart History: Billboard 200 (нявызн.). Billboard. Prometheus Global Media. Праверана July 18, 2013.
  3. Imagine Dragons – Chart History: Alternative Albums (нявызн.). Billboard. Prometheus Global Media. Праверана July 18, 2013.
  4. Imagine Dragons – Chart History: Rock Albums (нявызн.). Billboard. Prometheus Global Media. Праверана July 18, 2013.
  5. Discographie Imagine Dragons (нявызн.). ‘austriancharts.at’. Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013.
  6. Imagine Dragons – Chart History: Canadian Albums (нявызн.). Billboard. Prometheus Global Media. Праверана July 18, 2013.
  7. Chartverfolgung / Imagine Dragons / Longplay(нявызн.)  (недаступная спасылка). ‘musicline.de’. PhonoNet. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 28 сакавіка 2013.
  8. Discography Imagine Dragons (нявызн.). ‘norwegiancharts.com’. Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 29 лістапада 2012.
  9. Discography Imagine Dragons (нявызн.). ‘swedishcharts.com’. Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 18 студзеня 2013.
  10. Discographie Imagine Dragons (нявызн.) (select “Charts” tab). ‘swisscharts.com’. Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 7 лістапада 2012.
  11. Imagine Dragons – Official Charts Company (нявызн.). Official Charts Company. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 8 красавіка 2013.
  12. Heaney, Gregory. Night Visions – Imagine Dragons (нявызн.). ‘AllMusic’. Rovi Corporation. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 21 верасня 2012.
  13. American certifications – Imagine Dragons (нявызн.). Recording Industry Association of America. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 24 кастрычніка 2012.
  14. Certified Awards Search (нявызн.) (To access, enter the search parameter “Imagine Dragons”) (недаступная спасылка). British Phonographic Industry. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 14 мая 2008.
  15. Gold Platinum Database (нявызн.) (To access, enter the search parameter “Imagine Dragons”) (недаступная спасылка). Music Canada. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2012. Праверана 18 ліпеня 2013.
  16. IFPI Austria(нявызн.) . ifpi.at. International Federation of the Phonographic Industry. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 10 кастрычніка 2013.
  17. Veckolista Album – Vecka 8, 22 februari 2013 (нявызн.) (click “Föreg” to access chart issue). Grammofon Leverantörernas Förening. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 8 красавіка 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Інды-рок-гурты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Карыстальнікі Myspace
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта