wd wp Пошук:

Evolve

Evolveангл. «эвалюцыянаваць») — трэці студыйны альбом амерыканскага інды-гурту Imagine Dragons, выпушчаны 23 чэрвеня 2017 году на лэйблах Interscore і KIDinaKORNER. Вакаліст гурту Дэн Рэйнальдс назваў альбом «эвалюцыяй Imagine Dragons». Назва таксама стылізуецца пад ƎVOLVE. Альбом дасціг 2 пазіцыі у Billboard Hot 100 і 1 у Billboard Top Rock Albums. Песні «Believer», «Thunder», «Whatever it takes» і «Next to Me» былі выпушчаны як сінглы. Альбом мае статус плацінавага ад RIAA.

Гісторыя

У лютым 2016 года пасля дзесяцімесячнага тура ў падтрымку альбома Smoke + Mirrors музыканты Imagine Dragons заявілі аб тым, што збіраюцца ўзяць перапынак да канца года. У інтэрв’ю для часопіса Billboard вакаліст Дэн Рэйнальдс растлумачыў, што гурт бесперапынна працаваў на працягу шасці гадоў, таму яны хочуць узяць перапынак мінімум на год. Тым не менш, у 2016 годзе гурт запісаў песні для саўндтрэкаў фільмаў «Да сустрэчы з табой», «Атрад самагубцаў», «Пасажыры» і ўдзельнічаў у некалькіх шоу.

Першы тызер новага альбома з’явіўся 13 верасня 2016 года, на працягу наступных чатырох месяцаў гурт публікаваў паведамленні-падказкі. 24 студзеня 2017 года ў Twitter-акаўнце гурта было апублікавана паведамленне «goodnight +», якое азначала заканчэнне эпохі альбома Smoke + Mirrors і пераход да наступнага альбому.

Спіс Кампазіцый

№ 1. I Don’t Know Why3:10
№ 2 Whatever it takes3:21
№ 3 Believer3:24
№ 4 Walking the Wire3:52
№ 5 Rise Up3:51
№ 6 I’ll Make it Up To You4:22
№ 7 Yesterday3:25
№ 8 Mouth of the River3:41
№ 9 Thunder3:07
№ 10 Start Over3:06
№ 11 Dancing in the Dark3:53

Сінглы

НазваДата выпуску
Believer1 лютага 2017
Thunder27 красавіка 2017
Whatever It Takes8 мая 2017
Next to Me21 лютага 2018

Пазіцыі у чартах

Тыднёвы чарт (2017)Найвышэйшая пазіцыя
Аўстралія (ARIA)4
Аўстрыя (Ö3 Austria) 2
Бельгія (Ultratop Flanders) 5
Бельгія (Ultratop Wallonia) 2
Канада (Billboard) 1
Чэхія (ČNS IFPI) 1
Данія (Hitlisten) 6
Нідэрланды (Album Top 100) 2
Фінляндыя (Suomen virallinen lista) 1
Францыя (SNEP) 3
Германія (Offiziele Top 100)3
Венгрыя (MAHASZ) 19
Ірландыя (IRMA) 3
Італія (FIMI) 3
Мексіка (AMPROFON) 4
Новая Зеландыя (RMNZ) 3
Нарвегія (VG-lista) 1
Польшча (ZPAV) 1
Партугалія (AFP) 7
Шатландыя (OCC) 3
Іспанія (PROMUSICAE) 3
Швецыя (Sverigetopplistan) 2
Швейцарыя (Schweizer Hitparade) 1
Вялікабрытанія (OCC)3
ЗША (Billboard 200)2
ЗША (Top Alternative Albums) 1
ЗША (Top Rock Albums)1
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Альбомы 2017 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Альбомы паводле алфавіта