wd wp Пошук:

IT-краіна

IT-краінабеларускі дзяржаўны праект, заснаваны на канцэпцыі вываду Беларусі ў лік сусветных лідараў IT-індустрыі.[1] Пачатак працэсу быў дадзены Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №8 ад 21.12.2017 «Аб развіцці лічбавай эканомікі». Падмуркам рэалізацыі праекта стаў Парк высокіх тэхналогій. Прэзентацыя экспазіцыі «IT-краіна Беларусь» адбылася на XXV Міжнародным форуме па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «TIBO-2018» у Мінску 14—18 мая 2018 года, які ўключаў міжнародную спецыялізаваную выстаўку і Беларускі кангрэс па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства.[2][3][4]

Легалізацыя крыптавалют у Беларусі

Каталізатарам працы над Дэкрэтам з’яўляюцца крыптавалюты. Токены[ru] можна адчужаць, купляць і абменьваць без якіх-небудзь падаткаў на гэтыя аперацыі праз біржы і аператараў абмену. Таксама дазволена размяшчэнне токенаў кампаніі на біржы для іх продажу, але праводзіць ICO[ru] могуць толькі рэзідэнты ПВТ.[5]

Меркаванні

Па факце ў Беларусі ў асобным узятым сектары эканомікі істотна пашырана эканамічная свабода і магчымасці развіцця. Гэта абсалютны пазітыў, які стаў магчымым дзякуючы таму, што група пасіянарных прадпрымальнікаў, навукоўцаў і візіянераў знайшла магчымасці, словы і аргументы пераканаць кіраўніка дзяржавы зрабіць добрую справу. Парадуемся за іх. Пацешымся за нас, таму што гэта і наша з вамі перамога. Спрэчкі аб блокчэйне, смарт-кантрактах, майнінгу, крыптавалютах і англасаксонскім праве пакінем на потым.

Зноскі

  1. Виктор Демидов. IT-страна: обсуждаем концепцию(руск.) , Компьютерные вести . Праверана 3 лістапада 2018.
  2. Александр Класковский. Беларусь: IT-страна или полицейское государство?(руск.) , naviny.by (26.04.2018). Праверана 3 лістапада 2018. Архівавана 25 чэрвеня 2018.
  3. «IT-страна Беларусь» будет центральной экспозицией на «ТИБО-2018»(руск.) , gb.by (08 мая 2018). Праверана 3 лістапада 2018.
  4. «IT-страна Беларусь» будет центральной экспозицией на «ТИБО-2018»(руск.) , БелТА (07.05.2018). Праверана 3 лістапада 2018.
  5. IT-страна. В Беларуси начал действовать «Декрет о ПВТ 2.0»(руск.) , Onliner.by (28 сакавіка 2018). Праверана 3 лістапада 2018.
  6. Ярослав Романчук. IT-страна в Беларуси: миф или реальность?(руск.) . Научно-исследовательский центр Мизеса (29 жніўня 2017). Праверана 3 лістапада 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Навука ў Беларусі
Катэгорыя·2018 год у Беларусі