wd wp Пошук:

IGTV

IGTV (скарочана ад Instagram TV) — аўтаномны відэададатак ад Instagram для смартфонаў Android і iOS. Гэты дадатак дазваляе спампоўваць відэа працягласцю да гадзіны і кожная старонка карыстальніка называецца «каналам». Хоць IGTV даступны як асобны дадатак, асноўныя функцыі таксама даступныя ў дадатку і на вэб-сайце Instagram.

Сервіс

IGTV патрабуе ад карыстальнікаў уваходу ў свой профіль Instagram і дазваляе запампоўваць відэа працягласцю да 10 хвілін і да 650 МБ памяці, а папулярныя і правераныя карыстальнікі маюць магчымасць запампоўваць відэа працягласцю да 60 хвілін і да 5,4 ГБ памяці[1]. Дадатак аўтаматычна прайгравае відэа, як толькі яно запускаецца, што Кевін Сістрам супрацьпаставіў відэахостынгам, дзе трэба спачатку знайсці відэа[2][3][4].

У маі 2019 года ў IGTV з’явілася магчымасць загружаць гарызантальныя відэа[5].

Зноскі

  1. What are the video upload requirements for IGTV? | Instagram Help Center (нявызн.). Instagram Help. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2021.
  2. Instagram announces IGTV, a standalone app for longer videos (нявызн.), The Verge .
  3. Instagram now allows 60-minute videos (нявызн.), BBC News (20 чэрвеня 2018).
  4. Instagram launches IGTV app for creators, 1-hour video uploads (нявызн.), TechCrunch .
  5. IGTV Now Supports Landscape Videos(нявызн.) . Instagram (23 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2019.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2018 годзе
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
Катэгорыя·Мультымедыйнае праграмнае забеспячэнне
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне для iOS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне мабільных тэлефонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Instagram
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта