PS/2 (Personal System) — серыя персанальных камп’ютараў кампаніі IBM на працэсарах серый Intel 80286 і Intel 80386, якія вырабляліся з красавіка 1987 года. Асноўнай рыначнай мэтай серыі PS/2 было выцясненне з рынку персанальных IBM-сумяшчальных камп’ютараў іншых вытворцаў Амерыкі, а таксама ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі[1]. Галоўным спосабам дасягнення гэтай мэты стала ўжыванне закрытых стандартаў, у тым ліку шыны, якая выкарыстоўвала мікраканальную архітэктуру (англ.: Micro Channel Architecture, MCA), не дапушчаючы іх ужывання іншымі распрацоўшчыкамі без дарагога ліцэнзавання, і выраб складаных для паўтарэння невялікімі кампаніямі мікрасхем высокай ступені інтэграцыі. Аднак чаканні кампаніі не спраўдзіліся — старыя адкрытыя тэхналогіі былі ўдасканаленыя канкурэнтамі IBM і апынуліся больш жывучымі. Тым не менш, пэўны камерцыйны поспех у карпаратыўным сегменце рынку быў дасягнуты.
Нягледзячы на агульную няўдачу архітэктуры (яшчэ да 1994 IBM пачала выпускаць камп’ютары PS/1, сумяшчальныя са звычайнай PC, у 1994 годзе ўжо не вырабляліся настольныя PS/2, толькі серверы, а яшчэ праз 2-3 гады IBM спыніла вытворчасць персанальных камп’ютараў увогуле — працяг лініі PS/1 пад назвай Aptiva быў апошняй мадэллю), шэраг навацый, прынесеных PS/2, прыдаліся:
дыскеты 3,5″ замест старых 5″;
відэападсістэма і маніторы ў прыватнасці перайшлі на стандарт VGA;
модулі SIMM з 72 кантактамі;
кодавая старонка 850 (для заходнееўрапейскіх моў) замест 437;
цвёрды дыск з платай кантролера новага інтэрфейса.
IBM PS/2, мадэль 55SX
Блок сілкавання, памяць SIMM, раздым платы пашырэння.
Цвёрды дыск з платай кантролера ESDI, які ўсталёўваецца на мацярынскую плату.
3,5″ Floppy дыскавод і цвёрды дыск сталі займаць менш месца