Arduino — апаратная вылічальная платформа, асноўнымі кампанентамі якой з’яўляюцца простая плата ўводу/вываду і асяроддзе распрацоўкі на мове Processing/Wiring. Arduino можа выкарыстоўвацца як дзеля стварэння аўтаномных інтэрактыўных аб’ектаў, так і далучацца да праграмнага забеспячэння, якое выконваецца на камп’ютары (напрыклад, Adobe Flash, Processing, Max/MSP, Pure Data, SuperCollider). На цяперашні дзень заказаныя платы могуць прыходзіць ужо разлітаванымі. Інфармацыя аб структуры платы (малюнак друкаванай платы) знаходзіцца ў вольным доступе і можа быць выкарыстана асобамі, якія жадаюць збіраць платы самастойна. Мікракантролеры ATmega328 танныя і каштуюць каля 10$.
Праект Arduino быў уганараваны згадвання пры ўручэнні прызоў Prix Ars Electronica 2006 у катэгорыі Digital Communities.[2][3]
Плата Arduino складаецца з мікракантролера Atmel AVR (ATmega328 і ATmega168 у новых версіях і ATmega8 у старых), а таксама элементаў абвязкі для праграмавання і інтэграцыі з іншымі схемамі. На шматлікіх платах прысутнічае лінейны стабілізатар напружання +5В ці +3,3В. Тактаванне ажыццяўляецца на частаце 16 ці 8 МГц кварцавым рэзанатарам (у некаторых версіях керамічным рэзанатарам[4]). У мікракантролер папярэдне прашываецца загрузчык BootLoader, таму вонкавы праграматар не патрэбны.
На канцэптыйным узроўні ўсе платы праграмуюцца праз RS-232 (паслядоўнае злучэнне), але рэалізацыя гэтага спосабу адрозніваецца ў розных версіях. Плата Serial Arduino змяшчае простую інвертуючую схему для канвертавання ўзроўняў сігналаў RS-232 ва ўзроўні ТТЛ, і наадварот. Тыя платы, што рассылаюцца зараз, напрыклад, Diecimila, праграмуюцца праз USB, што ажыццяўляюцца дзякуючы мікрасхеме канвертара USB-to-Serial FTDI FT232R. У версіі платформы Arduino Uno у якасці канвертара ўжываецца мікракантролер Atmega8 у SMD-корпусе. Гэтае рашэнне дазваляе праграмаваць канвертар так, каб платформа адразу дэтэктавалася як мыш, джойстык ці іншая прылада па меркаванні распрацоўшчыка з усімі патрэбнымі дадатковымі сігналамі кіравання. У некаторых варыянтах, такіх як Arduino Mini ці неафіцыйнай Boarduino, для праграмавання патрабуецца далучэнне асобнай платы USB-to-Serial ці кабелю.
Платы Arduino дазваляюць выкарыстоўваць большую частку I/O вывадаў мікракантролера ў вонкавых схемах. Напрыклад, у плаце Diecimila даступна 14 лічбавых уводаў/вывадаў, 6 з якіх могуць выдаваць ШІМ сігнал, і 6 аналагавых уваходаў. Гэтыя сігналы даступныя на плаце праз кантактныя пляцоўкі ці штыравыя раздымы. Таксама даступны некалькі відаў вонкавых плат пашырэння, так званых «shields» («шчыты»), якія злучаюцца з платай Arduino праз штыравыя раздымы.
Arduino | Працэсар | Напружанне сілкавання | Флэш-памяць, КБ |
EEPROM, КБ |
SRAM, КБ |
Двайковыя ўваходы/выхады |
…з ШІМ |
Аналагавыя ўваходы |
USB-інтэрфейс | Іншыя інтэрфейсы |
Памеры, мм |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Due | Atmel SAM3X8E ARM Cortex-M3 | 3.3 В | 512 | 96 | 54 | 12 | 12 | ATmega16U2 | 101.6 × 53.3 | ||
ADK | ATmega2560 Архівавана 25 студзеня 2012. | 5 В | 256 | 4 | 8 | 54 | 14 | 16 | ATmega8U2 Архівавана 1 лістапада 2011. | MAX3421E USB хост |
101.6 × 53.3 |
BT (Bluetooth) | ATmega328 | 5 В | 32 | 1 | 2 | 14 | 4 | 6 | Нет | Bluegiga WT11 Bluetooth | |
Diecimila | ATmega168 Архівавана 17 студзеня 2012. | 5 В | 16 | 0.5 | 1 | 14 | 6 | 6 | FTDI | 68.6 × 53.3 | |
Due[5] | ATMEL SAM3U Архівавана 16 кастрычніка 2019. | 256 | 0[6] | 50 | 54 | 16 | 16 | ||||
Duemilanove | ATmega168/328P Архівавана 17 студзеня 2012. | 5 В | 16/32 | 0.5/1 | 1/2 | 14 | 6 | 6 | FTDI | 68.6 × 53.3 | |
Ethernet | ATmega328 | 5 В | 32 | 1 | 2 | 14 | 4 | 6 | Нет | Wiznet Ethernet MicroSD |
|
Fio Архівавана 26 мая 2011. | ATmega328P Архівавана 29 студзеня 2012. | 3.3 В | 32 | 1 | 2 | 14 | 6 | 8 | Нет | 40.6 × 27.9 | |
Leonardo | Atmega32u4 Архівавана 26 лістапада 2011. | 5 В | 32 | 1 | 2 | 14 | 6 | 12 | Atmega32u4 Архівавана 26 лістапада 2011. | 68.6 × 53.3 | |
LilyPad | ATmega168V or ATmega328V | 2.7-5.5 В | 16 | 0.5 | 1 | 14 | 6 | 6 | Нет | 50 ⌀ | |
Mega | ATmega1280 Архівавана 25 студзеня 2012. | 5 В | 128 | 4 | 8 | 54 | 14 | 16 | FTDI | 101.6 × 53.3 | |
Mega2560 | ATmega2560 Архівавана 25 студзеня 2012. | 5 В | 256 | 4 | 8 | 54 | 14 | 16 | ATmega8U2 Архівавана 1 лістапада 2011. ATmega16U2 Архівавана 14 снежня 2010. | 101.6 × 53.3 | |
Nano | ATmega168 Архівавана 17 студзеня 2012. or ATmega328 | 5 В | 16/32 | 0.5/1 | 1/2 | 14 | 6 | 8 | FTDI | 43 × 18 | |
Uno | ATmega328P Архівавана 29 студзеня 2012. | 5 В | 32 | 1 | 2 | 14 | 6 | 6 | ATmega8U2 Архівавана 1 лістапада 2011. ATmega16U2 Архівавана 14 снежня 2010. | 68.6 × 53.3 |
Інтэграванае асяроддзе распрацоўкі Arduino — гэта кросплатформавая праграма на Java, якая змяшчае ў сябе рэдактар кода, кампілятар і модуль перадачы прашыўкі ў плату.
Асяроддзе распрацоўкі заснавана на мове праграмавання Processing і спраектавана для праграмавання пачаткоўцамі, якія не знаёмы блізка з распрацоўкай праграмнага забеспячэння. Мова праграмавання падобна ўжывальнай у праекце Wiring[7]. Строга кажучы, гэта C++, даданы некаторымі бібліятэкамі. Праграмы апрацоўваюцца з дапамогай прэпрацэсара, а потым кампілююцца з дапамогай AVR-GCC.
Арыгінальныя платы Arduino вырабляе Smart Projects.
На дадзены момант даступныя 15 версій плат,[8] пералічаныя ніжэй.
Дакументацыя, прашыўкі і чарцяжы Arduino распаўсюджваюцца пад ліцэнзіях Creative Commons Attribution ShareAlike 2.5 і даступны на афіцыйным сайце Arduino. Малюнак друкаванай платы для некаторых версій Arduino таксама даступны.[8] Крынічны код для інтэграванага асяроддзя распрацоўкі і бібліятэк апублікаваны і даступны пад ліцэнзіяй GPLv2.[9]
Ардуіна і Ардуіна-сумяшчальныя платы спраектаваны такім чынам, каб іх можна было пры патрэбе пашыраць, дадаючы ў схему прылады новыя кампаненты. Гэтыя платы пашырэняў (шыльды) далучаюцца да Ардуіна праз усталяваныя на іх штыравыя раздымы.
Існуе мноства разнастайных па функцыянальнасці шыльдаў — ад простых, прызначаных для макетавання (прататыпавання), да складаных — плат кіравання крокавымі рухавікамі, плат бяздротавага доступу па пратаколам Bluetooth, ZigBee, WiFi, GSM і інш.
Прыклады шыльдаў:
Нягледзячы на тое, што дакументацыя на апаратную частку і праграмны код апублікаваны пад ліцэнзіяй «copyleft», распрацоўшчыкі выказалі жаданне, каб назва «Arduino» (і вытворныя ад яе) была гандлёвай маркай для афіцыйнага прадукту і не ўжывалася для вытворных работ без дазволу. У афіцыйным дакуменце аб ужыванні назвы Arduino падкрэсліваецца, што праект адкрыты для ўсіх жадаючых працаваць над афіцыйным прадуктам.[10]
Вынікам аховы назвы стала адгалінаванне ад версіі платы Arduino Diecimila, зробленае групай карыстальнікаў, што прывяло да выпуску эквівалентнай платы, названай Freeduino. Назва Freeduino не з’яўляецца гандлёвай маркай і можа ўжывацца ў любых мэтах.[11]
Некаторыя праграмна і апаратна сумяшчальныя прадукты пазбягаюць назвы «Arduino», карыстаючыся ў варыянтах уласнай назвы толькі «duino». Яны былі камерцыйна выпушчаны іншымі вытворцамі.
Ядро каманды распрацоўшчыкаў Arduino складаюць: Массімо Банцы (Massimo Banzi), Дэвід Куартылле (David Cuartielles), Том Іго (Tom Igoe), Джанлука Марціно (Gianluca Martino), Дэвід Мэлліс (David Mellis) і Нікалас Замбэцці (Nicholas Zambetti).
![]() |
Arduino на Вікісховішчы |
---|