wd wp Пошук:

Дыскета

Дыскета, Гнуткі магнітны дыск, Флопі-дыск (англ.: Floppy disk) — партатыўная запамінальная прылада, якая выкарыстоўваецца для шматразовага запісу і захоўвання дадзеных, прызначаных для апрацоўкі на камп’ютары.

Звычайна дыскета ўяўляе сабой гнуткую пласцінку, пакрытую ферамагнітным слоем. Гэта пласцінка змяшчаецца ў пластыкавы корпус, які ахоўвае магнітны слой ад фізічных пашкоджанняў. Абалонка бывае гнуткай або трывалай. Запіс і счытыванне дыскет ажыццяўляецца з дапамогай спецыяльнага прыстасавання — дыскавода.

Дыскеты звычайна маюць функцыю аховы ад запісу, дзякуючы якой можна даць доступ толькі ў рэжыме чытання.

Дыскеты былі асабліва шырока распаўсюджаны ў 1970-я — пач. 2000-х гг, саступіўшы папулярнасць больш ёмкім і зручным CD, DVD і флэш-накапляльнікам.

Прамежкавым вырыянтам паміж імі і традыцыйнымі дыскетамі з’яўляюцца больш сучасныя накапляльнікі, якія ужываюць картрыджы — Iomega Zip, Iomega Jaz; а таксама магнітааптычныя носьбіты (МО), LS-120 і іншыя, у якіх камбінаваўся лазер (выкарыстоўваецца для разагравання ўчастка паверхні дыска) і магнітная галоўка (для запісу і счытвання інфармацыі з паверхні дыска).

Гісторыя

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Энерганезалежная памяць
Катэгорыя·Носьбіты інфармацыі
Катэгорыя·Камп’ютарнае апаратнае забеспячэнне