wd wp Пошук:

Hyundai Motor Company

Hyundai Motor Company (Хёндэ; па-карэйску: 현대자동차 주식회사, KSE:005380, LSE: HYUD ) — найбуйнейшы аўтавытворца ў Паўднёвай Карэі і сёмы ў свеце.

Кампанія ўваходзіць у Hyundai Kia Automotive Group.

Гісторыя

Заснаваная ў 1967 годзе, уваходзіла ў склад (чэболь) Hyundai, з якога была вылучаная ў 2003 годзе. У 1998 годзе Hyundai паглынула карэйскую аўтамабілебудаўнічую кампанію Kia Motors. У 2000 годзе кампанія склала стратэгічны альянс з DaimlerChrysler.

Назва

Hyundai (кар. 현대, 現代) азначае «сучаснасць». Правільная транскрыпцыя — Хёндэ. Часта сустракаюцца таксама хібныя напісанні «Хюндай», «Хендай», «Хундай».

Вытворчыя пляцоўкі

У Паўднёвай Карэі

Ва Ульсане — найбуйнейшы вытворчы комплекс у Паўднёвай Карэі і трэці па велічыні ў свеце[3].

Комплекс складаецца з 5 заводаў, здольных вырабляць большасць кампанентаў (ад ліцейнага да завода па вытворчасці рухавікоў), і займае плошчу звыш 5 мільёнаў квадратных метраў. Таксама ўключае выпрабавальны палігон. Для лагістыкі мае ўласны прычал, адкуль аўтамабілі адпраўляюцца на рынкі па ўсім свеце. Усяго ва Ульсане можа выпускацца каля 1,53 мільёна аўтамабіляў у год.

Завод працуе з 1968 года, калі пачалася вытворчасць аўтамабіляў Ford па ліцэнзіі. У 1975 годзе з канвеера сышоў першы самастойны аўтамабіль маркі — Hyundai Pony.

Дата пабудовы 1968
Лакацыя Ульсан, Паўднёвая Карэя
Агульная плошча 5 050 000 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў 34 000
Вытворчая магутнасць 1 530 000 машын у год
Прадукцыя Genesis, Ioniq

У Чэхіі

Hyundai Motor Manufacturing Czech

Hyundai Motor Manufacturing Czech — адзіны завод маркі ў Еўрапейскім Саюзе. Размешчаны ў Нашовіцах (Чэхія). Пабудова пачалася ў 2007 годзе. Вытворчасць пачалася ў лістападзе 2008 года. На заводзе працуе больш за 3100 супрацоўнікаў, выпускаецца да 1400 аўтамабіляў штодзень.

У 2013 годзе з канвеера сышоў мільённы аўтамабіль выраблены на заводзе HMMC, двухмільённы — у 2016, трохмільённы — у 2019 годзе.

У 2021 годзе выраблена 275 тысяч аўтамабіляў. 70% вытворчасці склала мадэль Tucson, 20% — i30, 2% — i30N і 8% прыпала на электрамабіль Kona Electric[4].

14 лістапада 2022 года выпусцілі чатырохмільённы аўтамабіль. Юбілейным стаў красовер Hyundai Tucson N Line[5].

Аўтамабілі Hyundai

Легкавыя

Мінівэны, SUV

Камерцыйныя

Мадэльны шэраг аўтамабіляў Hyundai Motor

У 2003 годзе заводы канцэрна Hyundai сабралі 92,5 тыс. лёгкіх і 144,8 тыс. сярэдніх і цяжкіх грузавікоў.

Зноскі

  1. https://www.londonstockexchange.com/stock/HYUD/hyundai-motor-company/our-story
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 https://www.hyundai.com/content/dam/hyundai/ww/en/images/about-hyundai/ir/financial-statements/annual-report/HMCAnnualReport20160630.pdf
  3. Pietro Cardone. Ulsan, la fabbrica coreana da record di Hyundai(італ.) . it.motor1.com (12 жніўня 2021). Праверана 21 верасня 2022.
  4. Nošovická automobilka Hyundai vyrobila loni 275.000 automobilů, víc než předloni(чэшск.) . auto.cz (3 студзеня 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
  5. Hyundai Motor Manufacturing Czech celebrates production of 4 millionth vehicle(англ.) , Hyundai (18 лістапада 2022). Праверана 21 лістапада 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Лонданскай біржы
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1967 годзе
Катэгорыя·Кампаніі, мелыя лістынг акцый на Карэйскай біржы
Катэгорыя·Hyundai
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных