wd wp Пошук:

Hypogastrura nivicola

Hypogastrura nivicola — від нагахвостак. У цёплы зімовы дзень можна ўбачыць як прадстаўнікі віду скачуць па снезе[1].

Даследчыкі Універсітэта Куінс у Канадзе секвеніравалі і сінтэзавалі падобны антыфрызу бялок, які дазваляе H. nivicola існаваць ва ўмовах мінусавых тэмператур[2], і знайшлі, што гэта самы багаты гліцынам з вядомых бялкоў. Ёсць надзея, што падобныя бялкі могуць быць карысныя для захоўвання органаў для трансплантацыі і атрымання марожанага[3]. Пры прадухіленні ўтварэння крышталяў лёду ў тканках органы могуць быць захаваны пры больш нізкіх тэмпературах, што павялічыць час іх жыццяздольнасці па-за жывога цела. У адрозненне ад іншых бялкоў з аналагічнымі функцыямі, бялок, знойдзены ў H. nivicola лёгка разбураецца пры падвышаных тэмпературах[4].

Зноскі

  1. Никита Лихачёв Жители Тульской области столкнулись с нашествием «снежных блох» (нявызн.). Tjournal (8 лютага 2016). Праверана 8 лютага 2016.
  2. Lin FH, et al. Structural modeling of snow flea antifreeze protein(англ.)  // Biophysical Journal(англ.) бел.. — 2007. — Т. 92. — № 5. — P. 1717–1723. — DOI:10.1529/biophysj.106.093435
  3. Simonite, Tom Edible antifreeze promises perfect ice cream(англ.)  (недаступная спасылка). New Scientist (11 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2008. Праверана 8 лютага 2016.
  4. New antifreeze protein may allow longer storage of transplant organs(англ.) . Queen’s University (21 кастрычніка 2005). Праверана 8 лютага 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Нагахвосткі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта