wd wp Пошук:

Гліцын

Гліцын (амінавоцатная кіслата, амінаэтанавая кіслата) — найпростая аліфатычная амінакіслата, адзіная амінакіслата, якая не мае аптычных ізамераў. Назва гліцыну паходзіць ад стар.-грэч. γλυκύς, glycis — салодкі, з-за саладкавага смаку амінакіслаты.

Гэтак жа завецца лекавы прэпарат, які складаецца з гліцыну і дапаможных рэчываў (метылцэлюлоза водарастваральная, магнію стэарат). Гліцынам («глицин-фота», параоксіфенілгліцын) таксама часам называюць п-гідраксіфеніламінавоцатную кіслату, праяўляльнае рэчыва ў фатаграфіі.

Гліцын уваходзіць у склад бялкоў, клетачных абалонак бактэрый і інш. Сустракаецца ў жывых арганізмах у свабодным стане. Удзельнічае ў біясінтэзе пурынаў, крэатэіну, парфірынаў і інш. З’яўляецца крыніцай аміннага азоту ў рэакцыях пераамініравання.

Вытворнымі гліцыну з’яўляюцца гіпуравая, гліколевая кіслоты.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Амінакіслоты
Катэгорыя·Харчовыя дабаўкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum