wd wp Пошук:

Hover

«Hover» (таксама вядомы як проста «Hair Peace Salon») — сінгл беларускага рок-гурта «Hair Peace Salon», запісаны на студыі Генадзя “Gena Dee” Сыракваша «X-NOISE Factory» і які выйшаў у 2005 годзе. Усе спевы выкананы на англійскай мове[1].

Прыём крытыкаў

О’К, аглядальнік «Музыкальнай газеты», апісаў матэрыял CD, які пакідае адсылкі да прагрэсіўнага року, словамі «гітарны, багаты па думцы, эфектны», ацаніў як выдатны вакал, так і беднасць на аранжыровачныя эмоцыі[2]. На яго думку, песні з самотніка вельмі падобны да песень «Jitters», таксама гурта брытанскага року, з самотніка «Promo Disk 2005», а найбольш прыкметныя творы на дыску: «Hover» і «Morning Stuff»[3][2].

Пазней «Hover» як частка складанкі «Spotlight On» была ўзгадана Дэйвам Чыслетам за эклектычнасць і вакал, як у Білі Макензі(англ.) бел.[4].

Сяргей Будкін, музычны крытык Будзьма Беларусамі!, з вышыні агляда альбома «Hair Peace Salon» «Gentleman» выказваў сум, што «выдатны твор» «Hover» не знайшоў свае месца на той кружэлцы[5].

Узнагароды

«Пераможны гімн» «Hover» дазволіў гурту выйграць у чэрвені 2007 года фінал конкурсу «руск.: ИдиНаРок» з прызам запісаць песню на прафесійнай музычнай студыі[6].

Спіс кампазіцый

Назва Працягласць
1. «Hover» 3:45
2. «One Message» 3:20
3. «Morning Stuff» 3:52

Удзельнікі

Hair Peace Salon:

Зноскі

  1. Hair Peace Salon (Минск)(нявызн.) (недаступная спасылка). realmusic.ru (16 лістапада 2004). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2006. Праверана 26 чэрвеня 2019.
  2. 1 2 О’К. (2005). “Hair Peace Salon Hair Peace Salon” (in ru). Музыкальная газета (21). http://www.nestor.minsk.by/mg/2005/21/mg52102.html. Retrieved on 2018-12-04.
  3. О’К. (2005). “Jitters Jitters” (in ru). Музыкальная газета (21). http://www.nestor.minsk.by/mg/2005/21/mg52101.html. Retrieved on 2018-12-04.
  4. Chislett, Dave Spotlight On(англ.)  (недаступная спасылка). Matchbox Recordings. Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2006. Праверана 26 чэрвеня 2019.
  5. Будкін, Сяргей Hair Peace Salon — Gentleman, інтэрнэт-рэліз, 2012(бел.) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2019. Праверана 22 сакавіка 2019.
  6. Тыневицкая, Юлия “Ju” Финал музыкального проекта “ИДИнаРОК”(руск.)  (недаступная спасылка). xlam.by (19 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2017. Праверана 15 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сінглы 2005 года
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сінглы паводле алфавіта
Катэгорыя·Песні паводле алфавіта