wd wp Пошук:

Hovenia dulcis

Hovenia dulcis — лістападнае дрэва сямейства Крушынавыя (Rhamnaceae).

Батанічнае апісанне

Пладаножкі Hovenia dulcis

Дрэва можа вырастаць да 10-20 м у вышыню. Яно даволі дэкаратыўна на выгляд: разгалістая крона, вялікае глянцавае цёмна-зялёнае лісце, гронкі маленькіх крэмавых кветак, квітнеючых у ліпені. Сухія костачкавыя плады вырастаюць на канцах мясістых пладаножак.

Салодкія духмяныя пладаножкі ядомыя ў неапрацаваным відзе і па смаку нагадваюць кіславатыя разынкі. У засушаным выглядзе пладаножкі могуць выкарыстоўвацца падобна разынкам.

Арэал і экалогія

Паходзіць з Японіі, Усходняга Кітая, Карэі і перадгор’яў Гімалаяў, дзе яно можа расці на вышынях да 2000 м над узроўнем мора, на суглінкавых або вільготных пясчаных глебах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Крушынавыя
Катэгорыя·Пладовыя дрэвы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Садавіна