Homo helmei(лац.) — назва віду людзей, прапанаванае для плейстацэнавых гамінідаў, якія маюць пераходныя характарыстыкі паміж Homo heidelbergensis і Homo sapiens.
Падставай для выдзялення новага віду паслужыла знаходка Томасам Ф. Дрейерам ў 1932 годзе чэрапа ў паўднёваафрыканскім месцазнаходжанне Флорысбад (правінцыя Фры-Стэйт), які мае мазаіку пераходных рыс[1][2]. Першапачаткова узрост знаходкі ацанілі ў 40 тыс. гадоў[3], але ў 1996 годзе ўзрост быў удакладнены — 259 тыс. гадоў[4].
Акрамя чэрапа з Флорысбада, да Homo helmei адносяць шэраг іншых афрыканскіх знаходак[5]: Эліе Спрынгс KNM-ES 11693 (Кенія), LH18 (Лаэтолі 18 або Нгалоба), Ілерет KNM-ER 3884 (Гуомдэ, Кенія), Ома-2 (Эфіопія)[6], Ирхуд-1 (Марока)[7], чэрап з Сінга (Судан)[8], знаходкі з Хаўа Фтэах (Кірэнаіка, Лівія)[9], Мугарэт эль-Алія (Марока) і Дзюры-Дауа (Эфіопія).
С. МакБрэрці і А. Брукс мяркуюць, што эвалюцыя роду Homo ў Афрыцы прайшла тры стадыі: Homo erectus/ergaster > Homo helmei > Homo sapiens[10].
Таксама да Homo helmei часам адносяць неафрыканския знаходкі: Понтневід (Уэльс), Эрынгсдорф (Германія), Зуцые (Ізраіль), Нармада (Індыя), Маба, Далі, Чынньюшан (Кітай)[11].
Амерыканскія антраполагі Б. Вуд і. М. Колард збліжаюць чэрап з Флорысбада з радэзійскім чалавекам з Кабве і адносяць яго да віу Homo heidelbergensis[12].
Вучоныя, якія даследавалі знаходкі з мараканскага Гара-Ірхуд, уключаюць іх разам з чэрапам з Флорысбада у асаблівую групу ранніх прадстаўнікоў чалавека разумнага Homo sapiens clade[13][14].