wd wp Пошук:

Эланд

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Эланд.

Эланд (шведск.: Öland) — шведскі востраў у Балтыйскім моры, плошча 1342 км², другі па памеры востраў у Швецыі пасля Готланда і самая маленькая з гістарычных правінцый Швецыі. Востраў часта называюць таксама «краінай ветракоў».

Прырода

Паверхня — вапняковае плато вышынёй да 57 м. Развіты карст. Хвойныя і шыракалістыя лясы, верасоўнікі. Рэзерват Отэбю.

Гісторыя

У пачатку XX стагоддзя на востраве пражывала каля 3700 чалавек, у 1974 годзе 21200; у цяперашні час насельніцтва вострава складае каля 24600 чалавек, але летам на востраў прыязджае да 500 тыс. турыстаў.

З асноўнай тэрыторыяй Швецыі злучаны пабудаваным у 1972 годзе мостам праз праліў Кальмарсунд. Непадалёк ад вострава 1 чэрвеня 1676 года адбылася Эландская бітва паміж шведскім і аб’яднаным дацка-галандскім флатамі.

Гаспадарка

Пасевы збожжавых культур, цукровых буракоў; жывёлагадоўля. Галоўны горад — Боргхальм.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Правінцыі Швецыі
Катэгорыя·Астравы Швецыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Астравы Балтыйскага мора
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта