wd wp Пошук:

Heinkel He 111

Бітва за Брытанію, 1940/41

Heinkel He 111 — нямецкі сярэдні бамбардзіроўшчык, адзін з асноўных бамбардзіроўшчыкаў люфтвафэ (існавалі таксама мадыфікацыі тарпеданосцаў і штурмавікоў). Усяго было пабудавана больш за 7600 He 111 розных мадыфікацый, што робіць гэты самалёт другім па масавасці бамбардзіроўшчыкам Германіі ў Другой сусветнай вайне.

Гісторыя

У пачатку 1930-х гадоў нямецкі авіяканструктар Эрнст Гайнкель прыняў рашэнне пабудаваць самы хуткі ў свеце пасажырскі самалёт (такая задача скептычна ўспрымалася як прадстаўнікамі нямецкага авіяпрама, так і новымі палітычнымі лідарамі Германіі). Гайнкель даручыў праектаванне самалёта братам Гюнтэр, новым для сваёй кампаніі людзям.

Сканструяваны самалёт пераўзыходзіў ужо існуючы Lockheed 9 Orion, які быў прамым канкурэнтам канструкцыі Гайнкеля. Першы асобнік Heinkel He 70 «Blitz» (ням. «Маланка»), які неўзабаве стаў шырока вядомым, узляцеў у 1932 годзе і адразу ж пачаў біць рэкорды скорасці. У сваёй звычайнай версіі, разлічанай на чацвярых пасажыраў, ён мог развіваць скорасць да 320 км/г, хоць і быў абсталяваны адзіным рухавіком BMW V1 магутнасцю ўсяго 600 к.с. Эліптычная форма крыла, якая ўжо выкарыстоўвалася братамі Гюнтэр пры распрацоўцы ўласнага спартыўнага самалёта Bäumer Sausewind да далучэння да фірмы Гайнкеля, стала характэрнай для ўсіх наступных распрацовак братоў.

Канструкцыя прыцягнула ўвагу люфтвафэ, якая выбірала самалёты для дапрацоўкі іх у сярэднія стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі.

Канструкцыя

Шаблон:TODO

Схема бамбардзіроўшчыка He 111 H-1.

He 111, схемы манаплан, быў больш магутнай двухматорнай версіяй «Бліца», якая атрымала ў спадчыну шматлікія рысы папярэдніка, у тым ліку спалучэнне эліптычнага крыла з інвертаваным крылом тыпу «чайка», круглы штурвал невялікага памеру і рухавікі вытворчасці BMW. З прычыны размяшчэння рухавікоў, адзінай прыкметнай канструктыўнай змены, самалёт атрымаў мянушку «Doppel Blitz» («Двайная маланка»).

Вытворчасць

Колькасць вырабленых He 111 розных мадыфікацый да 30 верасня 1944 г. прадстаўлена ў табліцы[крыніца не пазначана 3765 дзён].

Варыянт EHF NDW HWO ArB ATG JFM Усяго
Прататып 4 4
A-0 10 10
A 6 6
B-0 7 7
B 136 283 419
C 12 12
D 30 30
E 80 50 40 40 210
F 45 45
G каля 8 каля 8
J 120 120
L (Umbau) (6)
P-1 75 20 95
P-2 451 288 739
P-4 (Umbau) (156)
H-1 95 21 20 136
H-2 180 182 140 502
H-3 182 196 126 504
H-4 117 ?
H-5 560 ?
H-6 1 745 1 745
H-6tp 30 30
H-11 301 301
H-11 TO 200 200
H-14 50 50
H-16 200 200
H-16/R1 900 900
H-20 770 770
Z (12) (12)
Агулам 780 671 4773 449 326 40 7716

Вытворчасць усіх мадыфікацый паводле гадоў (штук):

Мадыфікацыі

Кітайскі He 111
Пасажырскі He 111, 1975
Талаліхін начным таранам збівае He-111 над Масквой, 1941
Разбітыя He-111 Ромеля ў Паўночнай Афрыцы, 1942

Баявое прымяненне

Выкарыстоўваўся люфтвафэ напярэдадні і ў гады Другой сусветнай вайны.

Іспанія

Першае баявое прымяненне He 111 легіёна «Кондар» мела месца ў 1937 годзе ў раёне Брунетэ[крыніца не пазначана 1992 дня]

Заходні фронт

У ноч з 5 на 6 кастрычніка 1941 года два He-111, высланыя з Крыта на разведку англійскіх транспартаў для забеспячэння 8-й арміі ў Паўночнай Афрыцы, у адной з бухт на ўваходзе ў Суэцкі заліў выпадкова выявілі транспарт «Тыстлегарм», які стаяў на якары, у яго трумах знаходзіўся вялікі арсенал узрыўчаткі — процітанкавыя міны, артылерыйскія снарады, патроны і гранаты. На палубе карабля стаялі два лёгкія танкі, два чыгуначныя вагоны і два паравозы. Пры поўным месяцы, самалёты зайшлі з кармы і, не сустрэўшы зенітнага агню, атакавалі транспарт. Бомбы патрапілі ў чацвёрты трум, які быў загружаны боепрыпасамі. У выніку выбухаў карма карабля была адарвана, палуба завалена абломкамі. У 01:30 карабель пайшоў на дно і затануў з нахілам каля 45° на глыбіні каля 30 м.

Усходні фронт

У ноч на 22 чэрвеня 1941 года «Гайнкелі» нанеслі бомбавай удар па прыгранічных аэрадромах, гарадах, умацаваннях СССР.

У ноч на 22 чэрвеня 1944 года самалёты нанеслі ўдар па аэрадроме Палтава, дзе прызямліліся пасля «чоўнавага» рэйду амерыканскія бамбардзіроўшчыкі. У налёце ўдзельнічала да 200 He-111Н з KG 53 і KG 55, выведзеных на аб’ект самалётамі-цэлепаказальнікамі He-111H-16/R3 з III/KG 4. У выніку ўдару былі знішчаны 44 бамбардзіроўшчыкі В-17 і 5 іншых самалётаў, яшчэ 28 В-17 і 28 іншых машын атрымалі пашкоджанні. Удалося таксама знішчыць значныя запасы авіябензіну.

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі прыведзены ў табліцы[1].

ТТХ сямейства He.111
He.111 B-2 He.111 E-3 He.111 P-4 He.111 H-16 He.111 Z-1
Тэхнічныя характарыстыкі
Экіпаж, чал. 4 5 7
Даўжыня, м 17,5 16,4 16,6 16,4
Размах крыла, м 22,6 35,4
Вышыня, м 4,4 4,0
Плошча крыла, м² 87,7 147,6
Маса пустога самалёта, кг 5845 н/д 6780 8690 21 300
Маса нармальная ўзлётная, кг 8600 9600 н/д н/д 24 600
Маса максімальная ўзлётная, кг 10 000 10 600 13 300 14 000 28 600
Рухавік 2 × DB 600CG 2 × Jumo 211A-1 2 × DB 601А-1 2 × Jumo 211F-2 5 × Jumo 211F-2
Магутнасць рухавіка, л. с. (кВт) 2 × 930 (684) 2 × 1010 (743) 2 × 1100 (809) 2 × 1350 (993) 5 × 1350 (993)
Лётныя характарыстыкі
Максімальная скорасць на вышыні, км/г (м) 300 (0)
370 (4000)
330 (6000)
350 (0)
418 (4000)
363/350 (0)
400/380 (2000)
410/390 (4000)
430/405 (6000)[2]
360/280 (0)
390/305 (2000)
395/320 (5000)[2]
435 (6000)
Крэйсерская скорасць на вышыні, км/г (м) 275 (0)
340 (4000)
325 (6000)
323 (0)
380 (4000)
310/270 (0)
340/290 (2000)
370/310 (5000)[2]
н/д 390
Практычная далёкасць з нагрузкай, км (кг) 1630 (800)
900 (1300)
1500 (2000) 1960 2050 (3000) 2400
Практычны паталок, м 7000 н/д 8000 8500 10 000
Час набору вышыні, хвіл (м) н/д н/д 7 (1000)
14,2 (2000)
31,3 (4300)
8,5 (2000)
23,3 (4000)
42 (6000)
30 (9000)
Узбраенне
Стралковае 3 × 7,92-мм MG-15 6 × 7,92-мм MG-15
1 × 7,92-мм MG-17
1 × 20-мм MG-FF
1 × 13-мм MG-131
3—4 × 7,92-мм MG-81
1 × 20-мм MG-FF
2—3 × 13-мм MG-131
6—7 × 7,92-мм MG-15
Бомбавае, кг 1500 2000 3000 7200[3]

Гл. таксама

Зноскі

  1. У. Грин. Хейнкель He 111 // Крылья люфтваффе = Боевые самолёты Третьего рейха / Пер. А. Фирсова. — М.: ОНТИ ЦАГИ, 1995. — Т. 3. — С. 22—35. — 88 с. — (История авиационной техники. Приложение к бюллетеню «Техническая информация». Выпуск № 4). — 1 500 экз.
  2. 1 2 3 Без бомбаў / з бомбамі.
  3. 4 бомбы па 1800 кг — бомбавае ўзбраенне мадыфікацыі He 111 Z-2 .

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Паветраныя судны, якія здзейснілі першы палёт у 1935 годзе
Катэгорыя·Паветраныя судны паводле алфавіта
Катэгорыя·Самалёты Германіі
Катэгорыя·Тарпеданосцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бамбардзіроўшчыкі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц больш 14 дзён
Катэгорыя·Самалёты Heinkel