wd wp Пошук:

HWDP

Двухметровы надпіс HWDP на сцяне ў горадзе Зялёна Гура

HWDP (таксама CHWDP, ChWDP, скарачэнне ад польск.: (c)huj w dupę policji, літаральна — хуй в дупу паліцыі) — польская абрэвіятура, лаянка, накіраваная супраць паліцыі.

Паходжанне і ўжыванне

Першапачаткова лозунг выкарыстоўваўся ў хіп-хопе, напрыклад, у песні Policyjne гурта Pięć Dwa[pl] і творчасці гурта Hemp Gru[pl], чый заснавальнік Wilku[pl] выкарыстаў яго ў песні 28.09.97 альбома Skandal[pl] (1998) групы Molesta Ewenement[pl].

Гэта лаянка часта з’яўляецца на графіці ў Польшчы. Па сцвярджэнні брытанскага таблоіда Daily Star[en], польскія жартаўнікі ў Букінгемскім палацы разыгралі афіцэраў: фатаграфуючыся з імі, палякі трымалі ў руках плакат са словамі CHWDP. Пасля гэтага Служба сталічнай паліцыі папярэдзіла паліцэйскіх пра абразлівае значэнне абрэвіятуры на той выпадак, калі польскія турысты папросяць іх сфатаграфавацца[1].

Розначытанні ў выкарыстанні скарачэння абумоўлены тым, што ў польскай мове Ch — гэта дыграф, які чытаецца гэтак жа, як h.

Аналагі

Іншым папулярным лозунгам з тым жа сэнсам, што і HWDP, з’яўляецца скарачэнне JP, JP 100 % або JP na 100% (ад польск.: Jebać policję na 100% — «ябаць паліцыю на 100 %»). Ён стаў папулярным дзякуючы хіп-хоп групе Firma[2].

У англійскай мове з падобнай мэтай выкарыстоўваецца абрэвіятура A.C.A.B.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Police warned about Polish pranksters
  2. Nawołują, by jeb…ć policję, a prawica robi z nich nowych idoli

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Хіп-хоп
Катэгорыя·Культура Польшчы
Катэгорыя·Абрэвіятура
Катэгорыя·Графіці