wd wp Пошук:

HMS B6

HMS B6 — брытанская падводная лодка тыпу B. Пабудавана ў 1904-1905 гадах кампніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас, дзе судна было спушчана 30 лістапада 1905 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 03 сакавіка 1906 года.

У 1914 годзе B6 была размешчана ў Гібралтары пад камандаваннем лейтэнанта Філіпа Філіпса.[1]

У 1915 годзе B6 была пераведзена ва Ўсходняе Міжземнамор’е для падтрымкі ў Дарданэльскай аперацыі. 17 красавіка 1915 года падводная лодка HMS E15 паспрабавала прарвацца праз Дарданэлы, каб атакаваць суднаходства ў Мармуровым Моры. HMS E15 сеў на мелізну, і яе каманда была змушана пакінуць карабель, пазней у той жа дзень B6 беспаспяхова паспрабавала тарпедаваць HMS E15, каб перадухіліць спробы Турцыі захапіць пацярпелую падводную лодку.

У жніўні 1915 года B6 і аднатыпны HMS B11 былі адпраўлены ў Александрыю ў Егіпет, для прадухіленне турэцкіх паставак бедуінскім плямёнам. Абедзве падводныя лодкі павінны былі патруляваць Саллум, але было выяўлена, што яны не падыходзяць для гэтага задання, быўшы занадта маленькімі і мелі занадта маленькую далёкасць ходу і таму былі зняты з аперацыі.

У 1916 годзе лодка была часткай Адрыятычнай падводнай флатыліі, дыслакаванай у Брындызі і Венецыі пад камандаваннем лейтэнанта Коліна Г. Макартура [2]. Пазней карабель быў пераўтвораны ў патрульны катэр S6 і дзейнічаў на Адрыятыцы.

Зноскі

  1. The Disposition of RN Submarines at the Outbreak of War, 4 August 1914
  2. “Nominal List of Officers Serving in Submarines, revised to 1 Sept 1916”

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Падводныя лодкі Вялікабрытаніі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы аб падводных лодках без катэгорый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу В