Падводныя лодкі тыпу В — серыя з 11 падводных лодак Вялікабрытаніі. Пабудаваны ў 1904-1906 гадах кампніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас.
Адна з лодак была затоплена пры сутыкненні ў 1912 годзе, астатнія ўзялі ўдзел у Першай сусветнай вайне. Тры лодкі ўжыццяўлялі абарону камунікацый забеспячэнне брытанскіх экспедыцыйных сіл у Францыі у 1914 годзе, але неўзабаве былі пераведзены да абарончай і навучальнай службы. Калі пачалася вайна, шэсць падводных лодак дадзенага тыпу знаходзіліся ў Гібралтары, і яны былі накіраваны ў раён Дарданэл, для прадухіленне прарыву нямецкага баявога крэйсера SMS Goeben(англ.) бел. і лёгкага крэйсера SMS Breslau(англ.) бел. ва Ўсходняе Міжземнамор’е. У снежні 1914 года B11 пракралася ў сам праліў Дарданэлы і патапіла турэцкі браняносец Mesudiye(англ.) бел.
Прыбыццё больш сучасных падводных лодкак для блакады Дарданэл зрабіла лодкі класа B залішнімі, і яны ў 1915 годзе былі выведзены на Мальту, апроч шэрага падлодак якія былі пакінуты для дапамогі Італьянскаму флоту ў Адрыятыцы. Усе лодкі, якія перажылі вайну былі прададзены на металалом у 1919-1921 гадах.