wd wp Пошук:

Grupo Santander

Grupo Santander — буйнейшая фінансава-крэдытная група ў Іспаніі і Еўразоне з рыначнай капіталізацыяй каля 80 міліярдаў еўра і актывамі звыш 1 трыліёна еўра. фінансавыя інстытуты кампаніі ёсць практычна ва ўсіх краінах Цэнтральнай Еўропы і ў Лацінскай Амерыке. Ключавой структурай групы з’яўляецца Banco Santnader — буйнейшы банк Іспаніі і, згодна са станам на верасень 2010 года, буйнейшы, паводле капіпілізацыі, банк еўразоны[1]. Штаб-кватэра — у горадзе Сантандэры (Кантабрыя).

Гісторыя

Сучасная банкаўская група з’яўляецца вынікам шматлікіх зліянняў і паглынанняў. Сваю гісторыю Grupo Santander вядзе з 1857 года, калі быў заснаваны Banco Santander.

У верасні 2007 года група абвясціла аб сваім тытульным спонсарстве галоўнага футбольнага турніра ў Паўднёвай АмерыкеКубка Лібертадорэс, пачынаючы з 2008 года. Раней турнір спансаравала японская Toyota.

Зліянні і паглынанні

Толькі напрацягу 1985-2010 гадоў група выдаткавала на паглынанні $ 70 міліярдаў[2] У 2004 годзе Santnader набыла буйнейшы брытанскі банк Abbey і стала дзясятым па вялічыні банкам у свеце.

У ліпені 2010 года банк набыў у шведскага банка SEB за 555 міліёна еўра 173 аддзяленні ў Германіі, а ў жніўні таго ж года набыў у Велікабрытаніі 318 аддзяленняў у Royal Bank of Scotland і выкупіў аўтакрэдыты на суму $ 4,3 міліярда ў HSBC[1].

Штаб-кватэра ў Сантандэры

У верасні 2010 года Santander абвясціў аб пакупцы ў Allied Irish Banks (AIB) 70% долі ў капітале польскага Bank Zachodni WBK (пятага па памеру актываў у краіне) за 4,2 міліярда еўра[1].

Уласнікі і кіраўніцтва

Старшыня савета дырэктароў — Эміліо Бацін (Emilio Botin), галоўны ўпраўляючы — Альфрэда Саэнц Абад (Alfredo Sáenz Abad).

Спонсарства

Лагатыпы Santander на балідзе Ferrari

Santander выступае ў якасці тытульнага спонсара Гран-пры Кітая, Гран-пры Іспаніі, Гран-пры Германіі, Гран-пры Велікабрытаніі, а таксама з’яўляецца партнёрам такіх каманд, як McLaren і Scuderia Ferrari у Формуле-1.

Зноскі

  1. 1 2 3 Татьяна Бочкарева. Неистовый Сантандер // Ведомости, 13.09.2010, №171 (2869)
  2. Joe Brennan? Charles Penty. Santander to Buy Alliched Irish Stake in Bank Zachodni // blomberg.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Банкі Іспаніі