Каталунья | ||
![]() | ||
Месца правядзення | ![]() | |
Кругоў | 66 | |
Даўжыня круга | 4,655 м | |
Даўжыня гонкі | 307,104 м | |
Больш за ўсё перамог у Гран-пры: | ||
Пілот | ![]() ![]() | |
Каманда | ![]() | |
Апошняя гонка (2022): | ||
Поўл-пазіцыя | ||
![]() |
Ferrari | 1:18.750 |
Пераможца | ||
![]() |
Red Bull | 1:37:20.475 |
Шпаркі круг | ||
![]() |
Red Bull | 1:24.108 |
Формула-1 |
Гран-пры Іспаніі (ісп.: Gran Premio de Espana, англ.: The Spanish Grand Prix) — гонка Формулы-1, у наш час праводзіцца на трасе Каталунья (Мантмела, недалёка ад Барселоны, Іспанія). Упершыню Гран-пры Іспаніі быў уключаны ў каляндар чэмпіянату Формулы-1 у 1951 годзе, а на трасе Каталунья праводзіцца з 1991 года.
Першы Гран-пры Іспаніі быў праведзены ў 1913 годзе, на дарожнай трасе ў Гвадараме, недалёка ад Мадрыда.
Пасля перапынку ў 1914—1922 гадах з-за фінансавых праблем Гран-пры Іспаніі быў адноўлены. Была праведзена гонка ў Сітжасе, недалёка ад Барселоны, і потым з 1924 па 1935 год гонка праводзілася на трасе Ласартэ, на паўночным узбярэжжы (Гран-пры Сан-Себасцьяна). У 1936 годзе ў Іспаніі пачалася грамадзянская вайна, і гонкі спыніліся.
Іспанія вярнулася ў гоначны каляндар у 1951 годзе, калі быў праведзены Гран-пры Іспаніі, які ўваходзіў у афіцыйны залік чэмпіянату Формулы-1 на трасе Педралбес у Барселоне. Гэта была хуткая і вялікая (3,9 мілі) гарадская траса, якая складалася з шасці паваротаў і працяглай прамой даўжынёй 1,2 мілі. Найбольш канкурэнтназдольныя машыны праходзілі круг прыкладна за 2 хвіліны 20 секунд. У 1954 годзе быў праведзены яшчэ адзін Гран-пры Іспаніі. Але ў 1955 годзе адбылася трагедыя з гібеллю гледачоў на гонках 24 гадзіны Ле-Мана, пасля якога трасу Педралбес выключылі з календара.
У 1967 годзе Гран-пры Іспаніі вярнуўся, калі Каралеўскі Аўтамабільны Клуб Іспаніі арганізаваў гонку на новай трасе Харама недалёка ад Мадрыда. Спраектаваная Джонам Хугенгольцам, траса мела 16 паваротаў, перапады вышынь і павароты з нахіленымі віражамі (бэнкінгі). З сезона 1968 года іспанскі гран-пры вярнуўся ў каляндар чэмпіянату, па чарзе праводзячыся на трасах Харама і Манжуік-Парк у Барселоне. Аднак, гонка 1975 года на Манжуік-Парку скончылася гібеллю 4 гледачоў. Пасля гэтага, у 1976—1981 гадах гонка праходзіла на трасе Харама.
У 1982—1985 гадах Гран-пры Іспаніі выпаў з календара. У 1985 годзе мэр горада Херас адкрыў новую трасу для прыцягнення турыстаў. Гран-пры Іспаніі ў Херасе праводзілася з 1985 па 1990 гады, апроч таго, на трасе ў Херасе прайшлі Гран-пры Еўропы 1994 года і Гран-пры Еўропы 1997 года.
З сезона 1991 года Гран-пры Іспаніі праводзіцца на трасе Каталунья, размешчанай блізу Барселоны.
Перамогі | Пілот | Гран-пры |
---|---|---|
6 | ![]() |
1995, 1996, 2001, 2002, 2003, 2004 |
![]() |
2014, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021 | |
3 | ![]() |
1969, 1970, 1971 |
![]() |
1987, 1991, 1992 | |
![]() |
1988, 1990, 1993 | |
![]() |
1998, 1999, 2000 | |
2 | ![]() |
1972, 1973 |
![]() |
1977, 1978 | |
![]() |
1986, 1989 | |
![]() |
2005, 2008 | |
![]() |
2006, 2013 | |
![]() |
2016, 2022 |
Перамогі | Каманда | Гран-пры |
---|---|---|
12 | ![]() |
1954, 1974, 1981, 1990, 1996, 2001, 2002, 2003, 2004, 2007, 2008, 2013 |
8 | ![]() |
1975, 1976, 1988, 1989, 1998, 1999, 2000, 2005 |
7 | ![]() |
1987, 1991, 1992, 1993, 1994, 1997, 2012 |
![]() |
2014, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021 | |
6 | ![]() |
1968, 1972, 1973, 1977, 1978, 1986 |
4 | ![]() |
2010, 2011, 2016, 2022 |
Ружовым колерам пазначаны Гран-пры, не ўваходныя ў афіцыйны залік чэмпіянату Формулы-1, жоўтым — уваходныя ў перадваенны Еўрапейскі чэмпіянат