wd wp Пошук:

Generation «П»

«Generation „П“» («Пакаленне „П“») — чацвёрты раман рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, напісаны ў 1999 годзе.

Назва рамана

На думку крытыкаў, назва рамана была разлічана на пэўную мэтавую групу і дазваляе чытачу прыдумаць значэнне літары «П» самастойна[1]. Рэцэнзенты пад знакам «П» разумелі ўсё, што заўгодна, па ўсім тэксце рамана рассыпаны розныя намёкі на розныя значэнні гэтай літары[2]. Розныя крытыкі і чытачы прыдумлялі свае трактаванні значэння назвы, сам Пялевін кажа пра тое, што ў мове «ідзе перапрызначэнне паняццяў з мэтай надаць ім іншы псіхалагічны і сацыяльны статус»[3].

На першай старонцы рамана паказана, што літара «П» азначае Пепсі[4]. Значэнне літары «П» у назве рамана можна трактаваць таксама як «Піздзец». У кантэксце трактавання назвы рамана як «Пакаленне Піздзец» аўтар апісвае жыццё «зніклага пакалення», якое «…усміхнулася лету, мору і сонцу — і выбрала „Пепсі“»[5]. Літаратурны крытык і публіцыст Генадзь Мурыкаў заўважыў, што слова «пакаленне» — «generation» — напісана лацінскім шрыфтам, а «П» — рускай літарай, а не лацінскай «P». На яго думку, гэта было зроблена спецыяльна для таго, каб падкрэсліць, што гэта менавіта расійскі Піздзец[2]. Прыдуманая Пялевіным назва пакалення, на думку Дзмітрыя Галынко-Вольфсанм, з’яўляецца перыфразай назваў рамана Дугласа Коўпленда «Generation „X“» і фільма Грэга Аракі «Пакаленне DOOM»[6]. Таксама некаторыя крытыкі трактуюць назву рамана як «пакаленне Пялевіна»[7].

Структура

Кніга падзелена на 16 частак:

  1. Пакаленне «П»
  2. Драфт Подыум
  3. Ціхамат-2
  4. Тры загадкі Іштар
  5. Бедныя людзі
  6. Шлях да сябе
  7. Homo Zapiens
  8. Ціхая Гавань
  9. Вавілонская марка
  10. Воўчык Малы
  11. Інстытут пчалярства
  12. Воблака ў штанах
  13. Ісламскі фактар
  14. Крытычныя дні
  15. Залаты пакой
  16. Тубарг Мэн

Дыскурс

У тэксце «Generation „П“» змешваюцца не толькі розныя стылі, але і розныя дыскурсы, неад’емнымі складнікамі якіх з’яўляюцца стылі. Карціна ўзаемадзеяння розных дыскурсаў у тэксце выклікана немастацкімі дыскурсамі, якія выступаюць аб’ектам і сродкам аўтарскай гульні. Тэкст рамана адкрыты для нелітаратурных дыскурсаў, ён імкнецца да аб’яднання з камунікатыўнай прасторай сучаснага расійскага грамадства. У рамане прысутнічаюць наступныя дыскурсы: рэкламны, таварны, дыскурс адкрыцця, навуковы, міфалагічны, эсхаталагічным, філасофска-культуралагічны (ствараецца шляхам выкарыстання вытворных ад іншамоўных лексічных аказіяналізмаў, такіз як трансформа «wow»).

Выданні

Раман быў упершыню апублікаваны ў 1999 годзе. Яшчэ да публікацыі ўрыўкі кнігі былі выкладзены ў Інтэрнэце, што дазволіла крытыкам зрабіць першыя высновы пра раман, а чытачам зацікавіцца дадзенай кнігай. Агульны наклад кнігі склаў за 360 тысяч асобнікаў. Толькі за два месяцы пасля публікацыі кнігі было прададзена каля 70 тысяч асобнікаў, у да канца 1999 года ўжо было прададзена больш за 200 тысяч асобнікаў.

На рускай мове

У 2003 годзе была выпушчаная аўдыёкніга, тэкст якой чытаў Улад Коп, і ў 2006 годзе выдавецтва «МедиаКнига» ізноў выпусціла аўдыёкнігу, але ў агучцы Андрэя Курылава.

На іншых мовах Кніга шматкроць выдавалася вялікімі накладамі ў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Іспаніі і Германіі. Раман у англійскім варыянце апынуўся трохі зрэзаным. Перакладам «Generation „П“» на англійскую мову займаўся перакладчык Эндру Бромфілд. Але самому Пялевіну прыйшлося зноўку прыдумаць амаль усе слоганы, бо рускія было цяжка перавесці на англійскую[8]. Пры перакладзе некаторыя фразы былі ўпушчаныя. Напрыклад, слоган «Самавіты Гасподзь для самавітых спадароў» перакладчык прапанаваў ператварыць у «The Sound Savior for the Sound Savers», што не спадабалася Пялевіну[8]. Некаторыя крытыкі лічаць, што Эндру Бромфілду не ўдалося ажыццявіць адэкватны пераклад рамана на англійскую, бо сам тэкст пабудаваны адначасова на двух моўна-культурных сістэмах[4]

Зноскі

  1. Евгений Шкловский. ПП, или Победитель Пелевин
  2. 1 2 Геннадий Муриков. Параллельные миры. Постмодернизм. Россия. XXI век.
  3. Ксения Дьякова. И все-таки он — SAPIENS: элементарная интерпретация романа В. О. Пелевина «Generation „П“»
  4. 1 2 From the Russian
  5. ПЦ: Двойная буквочка, или Первый русский иероглиф Архівавана 8 студзеня 2018.
  6. Дмитрий Голынко-Вольфсон. Виктор Пелевин «Generation „П“»
  7. Антон Долин. Виктор П-левин: новый роман
  8. 1 2 Виктор Пелевин: история России — это просто история моды Архівавана 29 ліпеня 2020.
  9. Viktor Pelewin. Generation P.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фантастычныя раманы
Катэгорыя·Творы Віктара Пялевіна
Катэгорыя·Творы 1999 года