wd wp Пошук:

Geely Automobile

Geely Automobile — кітайская аўтамабілебудаўнічая кампанія. Матчына кампанія — шматпрофільны гурт Geely Holding Group, створаная ў 1986 годзе.

Гісторыя

Geely пачынала з вытворчасці халадзільнікаў. У 1992 годзе Geely стала выпускаць камплектавалыя для матацыклаў, а ў 1994 годзе кампанія прыступіла да зборкі ўласных матацыклаў. Да 1996 г. Geely вырабіла больш 200000 матацыклаў і матаролераў.

Вытворчасць аўтамабіляў пачалася ў 1998 г. У 2003 годзе пачаліся экспартныя пастаўкі аўтамабіляў.

На сённяшні дзень аўтамабілі Geely вырабляюцца на 18 заводах, 9 з якіх знаходзіцца ў Кітаі. Пачынаючы з 2013 года аўтамабілі кампаніі Geely сталі збіраць метадам буйнавузлавой зборкі на беларуска-кітайскім прадпрыемстве «БелДжы» ў Барысаве[3].

Уласнікі і кіраўніцтва

У 2004 кампанія мінула працэдуру першаснага размяшчэння акцый IPO. 10 мая 2005 г. Geely Automobile мінула працэдуру лістынга на Ганконскай фондавай біржы (SEHK: 0175). Старшыня рады дырэктараў і заснавальнік кампаніі — Лі Шуфу (Li Shufu).

Мадэльны шэраг

Актуальныя мадэлі

Седаны

SUV

MPV

Знятыя з вытворчасці

У Беларусі

Станам на канец 2019 года ў Беларусі зарэгістравана 15 196 аўтамабіляў Geely, з іх 9270 машын належыць фізічным асобам[4].

Зноскі

  1. https://www.hkex.com.hk/Market-Data/Securities-Prices/Equities/Equities-Quote?sym=175&sc_lang=en
  2. 1 2 3 https://web.archive.org/web/20200729010330/https://fortune.com/global500/2019/zhejiang-geely-holding-group/
  3. Дзе выпускаюць Geely (Джылі)?!
  4. Автостатистика ГАИ: сколько у белорусов Geely, а сколько — Ferrari(руск.)  (недаступная спасылка). news.21.by (31 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2021. Праверана 13 жніўня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Кампаніі Кітая
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1986 годзе
Катэгорыя·Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Geely
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу