Favbet — міжнародная кампанія, заснаваная ў 1999 годзе ва Украіне. Працуе па міжнародных і рэгіянальных ліцэнзіях ва Украіне, Харватыі, Румыніі і на Мальце.[1] Кампанія ўваходзіць у склад міжнароднага холдынгу FavBet (Мальта).[2]
Кампанія была створана ў 1999 годзе ва Украіне.[3]
У Беларусі FavBet актыўна развівае сегмент «sport entertaiment», прапаноўваючы рабіць стаўкі на спартыўныя падзеі як на сваім сайце, так і ў касах і спартыўных барах «FavBet-БАР».[4]
Станам на снежань 2019 года, колькасць карыстальнікаў Fabvet.by перавысіла 3 мільёны. Колькасць спартыўных падзей, штодня прадстаўленых на сайце, налічвае больш за 2 тысячы.
У 2018 годзе кампанія стала партнёрам кіеўскага «Дынама».[5]
Кампанія таксама працуе ў Харватыі і Румыніі.[6][7]
У Беларусі кампанія вядзе гаспадарчую дзейнасць пад юрыдычнай асобай ТАА «ФавБетБел». Ліцэнзія на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне гуляльнага бізнесу № 33120/593 выдадзеная 15.02.2013.
У Беларусі кампанія FavBet вядзе актыўную спонсарскую і партнёрскую дзейнасць.
У сакавіку брэнд-амбасадарам брэнду стаў Аляксандр Глеб — вядомы беларускі футбаліст, пераможца Лігі чэмпіёнаў УЕФА.[8] У чэрвені кампанія падпісала партнёрскую дамову з футбольным клубам «Дынама-Брэст».[9], якая ў сезоне 2019 года ўпершыню стала Чэмпіёнам Беларусі па футболе.[10]
У пачатку года ФК «Дынама-Брэст» стаў афіцыйным бетынг-партнёрам клубу.[11] У лютым пачатковец вышэйшай лігі Чэмпіянату Беларусі, футбольны клуб «РУХ» (Брэст), стаў партнёрам «FavBet», падпісаўшы кантракт на 2 сезоны.[12] У лютым было падпісанае спонсарскае пагадненне з ФК «Іслач» (Мінская вобласць). У рамках партнёрства брэнд «FavBet» прадстаўлены на гульнявой і трэніровачнай форме каманды. [13] У чэрвені партнёрам кампаніі стаў ўпершыню футбольны клуб з Першай лігі Беларусі — «Арсенал» (Дзяржынск).
У сакавіку 2022 года ў выніку расійскага ўварвання ва Украіну кампанія спыніла дзейнасць у Беларусі.[1]
У сакавіку 2020 кампанія FavBet сумесна з Белтэлерадыёкампаніяй стала партнёрам праекту «НАШ HLEB» — маштабнага тэлевізійнага праекту, які распавядае аб спартыўнай кар’еры Аляксандра Глеба.[14] Сваімі ўспамінамі ў фільме падзяліліся сябры і калегі спартсмена, сярод якіх: экс-форвард «Штутгарту» Кевін Кураньі, брамнік «Арсеналу» і зборнай Германіі Йенс Леман, былыя паўабаронцы «Арсенала» Сеск Фабрэгас, Мацье Фламіні і іншыя.
Перад фіналам песеннага конкурсу «Еўрабачанне 2019», эксперты кампаніі ацанілі шанцы беларускай спявачкі ZENы на выніковую перамогу і прадставілі іх гледачам.[15]