wd wp Пошук:

Eugenia

Eugenia — род раслін сямейства міртавых, які ўключае ў сябе больш за 1000 відаў. Названы ў гонар палкаводца Яўгена Савойскага.

Арэал

Віды роду распаўсюджаныя ў субтрапічных і трапічных абласцях планеты. Пераважная частка відаў распаўсюджаная ў тропіках Амерыканскага кантынента, асабліва шмат іх расце ў Паўночных Андах, у Карыбскім басейне і ў прыбярэжных лясах Усходняй Бразіліі. Невялікая частка прадстаўнікоў роду распаўсюджана на Мадагаскары і ў Новай Каледоніі. Віды роду — вечназялёныя дрэвы і кусты.

Некаторыя віды

Таксанамічная схема

 
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя (класіфікацыя згодна Сістэме APG II)  
 
  парадак Міртакветныя   яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін  
 
  сямейства Міртавыя   яшчэ трынаццать сямействаў  
 
  род Eugenia   яшчэ каля 130 родаў  
 
  каля 1000 відаў  
 
 
 
 
 

Выкарыстанне

Некаторыя віды роду культывуюцца, як дэкаратыўныя расліны дзеля іх прывабнага глянцавага лісця. Некалькі відаў культывуюцца дзеля ядомых пладоў, якія ўжываюцца ў свежым выглядзе або выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі джэмаў і жэле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міртавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Паўднёвай Амерыкі