wd wp Пошук:

Яўген Савойскі

Яўген Савойскі (ням.: Prinz Eugen von Savoyen, 18 кастрычніка 1663 — 21 красавіка 1736) — палкаводзец Свяшчэннай Рымскай імперыі французскага паходжання, генералісімус.

Пачатак кар’еры. Кампаніі 1690-х

Яўген нарадзіўся ў Парыжы. Ён быў малодшым сынам графа дэ Суасона і яго жонкі Алімпіі Манчыні, пляменніцы кардынала Мазарыні. З боку бацькі Яўген належыў да старажытнага роду герцагаў Савойскіх, быўшы праўнукам савойскага герцага Карла Эмануіла I.

Пасля выгнання маці з Францыі ў сувязі са справай аб ядах, 20-летні Яўген адправіўся абараняць абложаную туркамі Вену, дзе пад яго камндваннем ваяваў полк драгунаў. Пасля гэтага Яўген Савойскі браў удзел у вызваленні Венгрыі ад турэцкіх войскаў у 1684—1688 гадах.

У 1690 годзе ён быў прызначаны камандуючым аўстрыйскімі войскамі ў Італіі і злучыўся з герцагам савойскім Віктарам-Амадэем. Апошні насуперак парадам Яўгена ўступіў з французамі ў бой пры Стафардзе, быў разбіты, і толькі адвага і распарадлівасць Яўгена выратавалі саюзныя войскі ад канчатковай гібелі.

У 1691 годзе Яўгеній прымусіў маршала Каціна зняць аблогу крэпасці Кані; у тым жа 1691 годзе з авангардам арміі герцага Савойскага ўварваўся ў Дафінэ і авалодаў некалькімі крэпасцямі.

У 1697 годзе атрымаў бліскучую перамогу над туркамі пры Зенце, якая спрыяла складанню ў 1699 г. выгоднага для Аўстрыі Карлавіцкага міру.

Вайна за іспанскую спадчыну

У 1701 годзе, прызначаны галоўнакамандуючым у Італіі, ён здзейсніў цяжкі пераход праз Трыдэнцкія Альпы і пасля перамог пры Капры і Кіяры заняў Ламбардыю да ракі Оліа. Кампанію 1702 года ён распачаў раптоўным нападам на Крэмону, прычым быў узяты ў палон маршал Вілеруа; затым вельмі ўдала абараняўся супраць праўзыходных сіл герцага Вандома.

Прызначаны прэзідэнтам гофкрыгсрата, Яўген прыняў шэраг мер, якія выратавалі Аўстрыю ад найвялікшай небяспекі, у якую паставілі яе паўстанне венграў і поспехі французаў у Баварыі.

У 1704 годзе разам з герцагам Мальбара Яўген атрымаў перамогу пры Гохштэце, якая прывяла да адпадзення Баварыі ад саюза з Людовікам XIV.

У 1705 годзе Яўгеній быў пасланы ў Іспанію, дзе спыніў поспехі Вандома, а ў 1706 годзе атрымаў перамогу пад Турынам, якая прымусіла французаў выйсці з Італіі.

У 1707 годзе ён уварваўся ў Праванс і трымаў у аблозе Тулон, але беспаспяхова; у 1708 годзе разам з Мальбара разбіў Вандома пры Аўдэнардэ і ўзяў Ліль, а ў 1709 годзе нанёс Вілару паразу пры Мальплаке.

У 1712 годзе Яўген быў разбіты пры Дэнене і ў 1714 годзе падпісаў Раштацкі мір.

5 жніўня 1716 года Яўгеній Савойскі выйграў Петраварадзінскую бітву (ням. Schlacht von Peterwardein) з арміяй Асманскай імперыі пад кіраўніцтвам вялікага візіра Дамад Алі пашы, што дазволіла спыніць серыю вайсковых поспехаў турак на Балканах..

Зноскі

  1. 1 2 Евгений, принц Савойский и Кариньянский // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1912. — Т. 9. — С. 274–275.
  2. Eugene of Savoy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Евгений Савойский // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118605941 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  5. Dr. Constant v. Wurzbach Savoyen, Eugen Prinz von // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 28. — S. 296.
  6. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Папярэднік:

(Іспанскія Нідэрланды)
Штатгальтар Аўстрыйскіх Нідэрландаў
1716-1724
Пераемнік:
Марыя Елізавета
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Штатгальтары Іспанскіх Нідэрландаў
Катэгорыя·Генералісімусы
Катэгорыя·Военачальнікі Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Памерлі ў 1736 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі вайны за іспанскую спадчыну
Катэгорыя·Асобы на манетах
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1663 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Турыне
Катэгорыя·Памерлі 21 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Аўстрыі
Катэгорыя·Савойская дынастыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных