wd wp Пошук:

Epilobium latifolium

Epilobium latifolium — травяністая шматгадовая расліна; від роду Epilobium сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae).

Распаўсюджанне і асяроддзе пасялення

Цыркумбарэальны від, расце ў паўночных раёнах Паўночнага паўшар’я, у тым ліку субарктычных і арктычных абласцях, у шырокім дыяпазоне вышынь.

Батанічнае апісанне

Лісце мае даўжыню ад 1 да 10 см, форма вагаецца ад дзідападобнай да авальнай, яно можа быць завостраным або круглявым на канцах, можа быць пакрытыя валасінкамі.

Суквецце — гронка з кветак з яркім цёмна-ружовым, часам белае, колерам пялёсткаў да 3 сантыметраў у даўжыню.

Плады — падоўжаныя, могуць перавышаць 10 сантыметраў у даўжыню.

Значэнне і ўжыванне

З’яўляецца нацыянальнай кветкай Грэнландыі, дзе вядома пад назвай грэнл.: niviarsiaq — дзяўчынка.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скрыпнёвыя
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі