wd wp Пошук:

Dipterocarpaceae

Dipterocarpaceaeсямейства двухдольных раслін, якое ўваходзіць у парадак Мальвакветныя.

Батанічнае апісанне

Dipterocarpus retusus
Monotes kerstingii

Прадстаўнікі сямейства з’яўляюцца буйнымі лесаўтваральнымі дрэвамі і, як правіла, маюць вышыню 40-70 м. Некаторыя, як, напрыклад, прадстаўнікі родаў Dryobalanops, Hopea і Shorea дасягаюць нават больш 80 метраў у вышыню, а адзін узор Shorea faguetiana меў вышыню 88,3 м і з’яўляўся адным з самых высокіх жывых арганізмаў. Плод — крылатка з двума крыламі, што і дало назву сямейству (па-грэчаскі di = “два”, pteron = “крыло” і karpos = “плод”).

Арэал і месцы пражывання

Прадстаўнікі сямейства пантрапічныя расліны, сустракаюцца ад поўначы Паўночнай Амерыкі да Афрыкі, Сейшэльскіх астравоў, Індыі, Індакітая, Інданезіі і Малайзіі. Найбольшай разнастайнасці яны дасягаюць на востраве Барнеа. Сустракаюцца ў асноўным у вільготных нізінных трапічных лясах.

Ахова

У цяперашні час многія віды сямейства знаходзяцца ў небяспецы з-за скарачэння месцаў пражывання па прычыне празмернай незаконнай высечкі лясоў.

Значэнне

Драўніна дрэў сямейства мае важнае гандлёвае значэнне. Акрамя таго, з іх атрымліваюць араматычныя эфірныя алеі, бальзамы, смолы. З іх таксама вырабляюць фанеру.

Роды

Сямейства ўключае ў сябе 16 родаў:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Мальвакветныя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання