wd wp Пошук:

Continental Airlines

Continental Airlines, Inc., (бел.: Кантыне́нтэл Эйрлайнз) (NYSE: CAL), — чацвёртая па велічыні авіякампанія Злучаных Штатаў Амерыкі[4] са штаб-кватэрай у Х’юстане, штат Тэхас, член глабальнага авіяцыйнага альянсу пасажырскіх перавозак «Star Alliance» з 2009 года. 1 кастрычніка 2010 года, «Continental Airlines» афіцыйна злілася з кампаніяй «United Airlines». Новы авіяперавозчык будзе працаваць пад брэндам «United Airlines», з выкарыстаннем лагатыпа «Continental Airlines». Новая авіякампанія стала найбуйнейшым авіяперавозчыкам у свеце[5].

«Кантынентал» выконвае больш за 3 тысяч рэйсаў у дзень у звыш 190 пунктаў прызначэння за межамі краіны і ў 151 аэрапорт на тэрыторыі ЗША.[6] Маршрутная сетка перавозчыка ахоплівае гарады Канады, Лацінскай Амерыкі, Еўропы, Злучаных Штатаў Амерыкі і краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Авіякампанія эксплуатуе ў якасці сваіх галоўных хабаў Міжнародны аэрапорт Ньюарка Ліберці, Міжнародны аэрапорт Х’юстан (Інтэркантынентал), Міжнародны аэрапорт Кліўленда Хопкінс і Міжнародны аэрапорт імя Антоніа Вон Пата. У аэрапорце Гуама базуецца даччынае падраздзяленне авіякампаніі — Continental Micronesia, якая злучае сваімі рэйсамі рэгіён Мікранезіі з гарадамі Усходняй Азіі, Паўднёва-Усходняй Азіі, Ганалулу і з аўстралійскім горадам Кэрнс.

«Continental Airlines» з’яўляецца мінарытарным уладальнікам авіякампаніі «ExpressJet Airlines», якая працуе пад гандлёвай маркай «Continental Express», але кіруецца незалежным кіраўніцтвам і мае ўласныя размешчаныя акцыі. Невялікія авіяперавозчыкі «Cape Air», «Colgan Air», «CommutAir» і «Gulfstream International Airlines» працуюць пад брэндам «Continental Connection», кампанія «Chautauqua Airlines» — пад маркай «Continental Express», аднак сама «Кантынентал» не мае ў гэтых авіякампаніях сваёй долі ўласнасці.

З верасня 2005 года «Кантынентал» з’яўляецца паўнапраўным членам альянсу «SkyTeam», у якім мае шчыльныя партнёрскія адносіны з авіякампаніямі «Northwest Airlines», «Delta Air Lines», «Air France», KLM, «Aeromexico» і «Alitalia», а таксама код-шэрынгавыя дагаворы з чыгуначнай кампаніяй «Amtrak», якая працуе на рынку паўночна-ўсходняй часткі ЗША, з «US Helicopter», выконваючай верталётныя перавозкі з Міжнароднага аэрапорта Ньюарка (Ліберці) у Манхэтэн і з французскай чыгуначнай кампаніяй «SNCF French Rail». У студзені 2009 года «Кантынентал» абвясціла пра выхад з 24 кастрычніка 2009 года з альянсу «SkyTeam» і плануемае ўваходжанне ў іншы авіяцыйны альянс «Star Alliance» ужо на наступны дзень — 25 кастрычніка. Архівавана 2 лютага 2009.

Зноскі

  1. Norwood, Tom; Wegg, John (2002). North American Airlines Handbook (3rd ed.). Sandpoint, ID: Airways International. ISBN 0-9653993-8-9. http://www.airwaysnews.com. Retrieved on 11 студзеня 2022.  Архівавана 28 лістапада 2016.
  2. Continental Airlines To Leave SkyTeam To Join Star Alliance Архівавана 28 чэрвеня 2008. (Official Press Release: June 19, 2008)
  3. Continental Airlines Announces New Policy for Same-Day Flight Changes." Continenatl Airlines. 3 July 2008 «http://www.continental.com/web/en-US/apps/vendors/default.aspx?i=PRNEWS> Архівавана 15 студзеня 2010.>.
  4. «Continental now USA’s 4th-biggest airline, passing Northwest», USA Today notes Continental overtaking Northwest according to a Bloomberg News study
  5. United Airlines становіцца найбуйнейшым у свеце авіяперавозчыкам
  6. (нявызн.), Flight International (3 красавіка 2007), стр. 68.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Кампаніі, скасаваныя ў 2012 годзе
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Нью-Ёркскай біржы
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1934 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Continental Airlines
Катэгорыя·Авіякампаніі ЗША
Катэгорыя·Авіяцыйныя холдынгі ЗША
Катэгорыя·Star Alliance
Катэгорыя·Авіякампаніі паводле алфавіта