wd wp Пошук:

Colotois pennaria

Colotois pennaria — матылёк з сямейства пядзенікаў.

Апісанне

Размах крылаў 45-50 мм. Пярэднія крылы самца пафарбаваны ў чырванавата- або рудавата-бурыя тоны з цёмным напыленнем. Нясуць на сабе дзве папярочныя цёмныя лініі, паміж якімі знаходзіцца цёмная кропка. У вяршыні пярэдняга крыла знаходзіцца чорная пляма з белым цэнтрам. Афарбоўка крылаў самкі жоўта-шэрая, часам белая. Пляма ў вяршыні пярэдняга крыла чорнага колеру, малазаўважная. Заднія крылы ў абодвух палоў святлей пярэдніх. Па ім праходзіць адна цёмная лінія, з унутранага боку ад якой маецца цёмная кропка.

Арэал

Сярэдняя і Паўднёвая Еўропа, Малая Азія, сярэдняя паласа Расіі, Каўказ.

Біялогія

Вусень

Час лёту ў верасні-кастрычніку. Вусень чорна-бурага або шэра-бурага колеру з нерэзкім светлым малюнкам, часам з жаўтлявымі плямамі. Вусень харчуецца на бярозе, дубе, таполі, вярбе, ліпе, алешыне, сліве, грушы, яблыні, і вязе. Кукалка чырвона-жоўтага колеру.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Пядзенікі
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання