wd wp Пошук:

Carterocephalus palaemon

Carterocephalus palaemon — матылёк сямейства тоўстагаловак.

Назва

Відавая назва дадзена ў гонар Палемона — сына кіраўніка горада Архамена Афаманта і яго жонкі Іна.

Апісанне

Імага

Размах крылаў складае 29-31 мм. Верхні бок цёмна-карычневага колеру з аранжавымі і залацістымі плямамі. Ніжні бок аранжавы з белымі плямамі, акантаванымі чорным. Маецца выражаны палавы дымарфізм, самкі трохі буйней самцоў[1] .

Вусень

Даўжынёй да 23 мм, мае стройны целасклад. Афарбоўка цела светла-зялёная з падоўжнымі цёмна-зялёнымі і белымі палосамі. Толькі ў апошняй стадыі развіцця яна становіцца цалкам зялёнай. Галава чорная.

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны ў Паўночнай Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Засяляе сырыя лугавіны, узлескі хвойных і змешаных лясоў.

Харчаванне

Матылі аддаюць перавагу кветкам такіх раслін, як гарлянка (Ajuga), Hyacinthoides non-scripta, венерын чаравічак сапраўдны (Cypripedium calceolus), герань (Geranium) і інш.

Кармавымі раслінамі вусеняў з’яўляюцца розныя метлюжковыя (Poaceae), малінія блакітная (Molinia caerulea), Molinia arundinacea, Holcus lanatus, пажарніца наземная (Calamagrostis epigejos), Brachypodium sylvaticum, Brachypodium pinnatum, Bromus ramosus, купкоўка зборная (Dactylis glomerata), лісахвост лугавы (Alopecurus pratensis), цімафееўка лугавая (Phleum pratense)[1].

Размнажэнне

У чэрвені—ліпені матылі кладуць асобныя яйкі на лісце травы. Вусень з’яўляецца прыкладна праз 10 дзён. Ён будуе сабе сховішча, згортваючы ліст ў трубачку, дзе праводзіць час днём, а ноччу выходзіць карміцца. Восенню падужэлыя вусені будуюць новае сховішча, дзе яны праводзяць зіму ў спячцы. Пасля абуджэння вясной гусеніцы акукляюцца. Праз 5-6 тыдняў, у маі—ліпені, у залежнасці ад шыраты, з’яўляюцца матылькі[1][2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Tom Tolman, Richard Lewington: Die Tagfalter Europas und Nordwestafrikas, S. 268f, Franckh-Kosmos Verlags-GmbH & Co, Stuttgart 1998, ISBN 3-440-07573-7
  2. David J. Carter: Raupen und Schmetterlinge Europas und ihre Futterpflanzen S. 30

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Насякомыя Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Тоўстагалоўкі