wd wp Пошук:

Brink

Brink (літаральна бел.: Абрыў) — камп’ютарная гульня ў жанры шутара ад першай асобы з элементамі РПГ, якую распрацавала кампанія Splash Damage і выпусціла Bethesda Softworks для платформаў Microsoft Windows, PlayStation 3 і Xbox 360 13 мая 2011 года[2].

«Brink» сумяшчае ў сабе сольны, кааператыўны і шматкарыстальніцкі рэжым. Гулец сам выбірае баявую ролю.

Сюжэт

Створаны чалавекам плывучы горад Ark (бел.: Каўчэг), які складаецца з сотняў адасобленых адзін ад аднаго плывучых астравоў, знаходзіцца на мяжы поўнамаштабнай грамадзянскай вайны. Першапачаткова ён быў пабудаваны ў якасці эксперыментальнага незалежнага і 100% «зялёнага» натуральнага асяроддзя. Пасля хуткага росту ўзроўню сусветнага акіяна на Зямлі, Арк стаў прытулкам для ўсяго чалавецтва. Каля 25 гадоў сацыяльнай нестабільнасці — і жыхары Арка дасягнулі пераломнага моманту.

Трэйлер-тызер

У выпушчаным трэйлерытызеры, паказваецца ціхі мірны горад пад назвай Каўчэг, які ўяўляе сабой «іх бачанне будучыні», стаўшы ўвасобленай вяршыняй дасягненняў навукі і тэхнікі. Планета, на якой размешчаны Каўчэг, падвяргаецца нападу (гукі стральбы ў трэйлеры), і прыходзіць час «апошняй надзеі на выратаванне». У канцы трэйлера гаворыцца, што Каўчэг з’яўляецца выратаваннем для некаторых, але не для ўсіх.

Статычныя выявы, якія змяняюцца ў трэйлеры даюць зразумець, што горад знаходзіцца ў гіганцкай вежы.

Распрацоўка гульні

Гульня створана на рухавічку id Tech 4 з абноўленым механізмам рэндэрынга і палепшанай падтрымкай шматядравых працэсараў[3].

У канцы ліпеня 2009 г. тэхнічны дырэктар Splash Damage Арнаўт ван Міір (англ.: Arnout van Meer) у інтэрв’ю сайту PC Games Hardware распавёў аб перспектывах і магчымасцях Direct3D 11 для стварэння гульняў[4].

Зноскі

  1. Bethesda Softworks details 2011 schedule (нявызн.). New Game Network (27 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 27 студзеня 2011.
  2. Bethesda And Splash Damage Announce Brink(англ.) . Gamasutra.
  3. php? p = 191939 & postcount = 13 Post on Splashdamage forums by lead Programmer(недаступная спасылка)
  4. Jube Brink Interview @ PC Games Hardware(англ.)  (недаступная спасылка). Voodoo Extreme 3D (29 ліпеня 2009 года). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 3 студзеня 2010.

Спасылкі

Афіцыйныя спасылкі

Расійскія сайты аб Brink

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта
Катэгорыя·Гульні для PlayStation 3
Катэгорыя·Гульні для Xbox 360
Катэгорыя·Гульні для Windows
Катэгорыя·Гульні на рухавічку id Tech 4
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Шутары ад першай асобы
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні з трохмернай графікай