wd wp Пошук:

Bethesda Softworks

Bethesda Softworks LLC — прыватная кампанія, распрацоўшчык і выдавец забаўляльнага інтэрактыўнага забеспячэння пачынаючы з 1986 года, калі кампанію заснаваў Крыстафер Вівер у Бетэсдзе, штат Мэрыленд. Належыць ZeniMax Media. Цяпер размяшчаецца ў Роквіле, штаце Мэрыленд і маюць доўгую гісторыю распрацоўкі і выданні PC і кансольных гульняў.

Па распрацоўцы ролевых гульняў, гонак, мадэляванню і сімулятарам Bethesda Softworks займаюць адно з вядучых месцаў у свеце.

Кампанія Bethesda вядомая, у першую чаргу, як распрацоўшчык серыі ролевых гульняў The Elder Scrolls, а таксама пастапакаліптычнай РПГ Fallout 3, якая з’яўляецца працягам культавай серыі і да гэтага выпускалася Interplay і Black Isle Studios.

Bethesda — таксама выдавец дзвюх новых гульняў серыі Star Trek, Star Trek — Legacy (Для PC/Xbox 360) і Star Trek — Tactical Assault (для DS/PSP).[2]

Лагатыпы

Bethesda выкарыстоўвае два лагатыпа. «Bethesda Game Studios» звычайна выкарыстоўваецца для гульняў, распрацаваных Bethesda іх уласнымі камандамі. Яго можна знайсці і ў гульнях, выдадзеных іншымі выдаўцамі. «Bethesda Softworks» часта выкарыстоўваецца для гульняў, выдадзеных Bethesda, але не заўсёды, для распрацаваных імі. Гэта размежаванне лагатыпаў не заўсёды паслядоўна ад гульні да гульні.

Серыя The Elder Scrolls

Серыя Fallout

Серыя The Elder Scrolls Travel: Shadowkey, Stormhold, і Dawnstar былі распрацаваны сумесна з сястрынскай студыяй Vir2L, ZeniMax Media company. Fallout: New Vegas распрацавана сумесна з Obsidian Entertainment.

Зноскі

  1. All The Tropes — 2013. Праверана 6 мая 2021.
  2. Прэс-рэліз «Legacy and Tactical Assault to be Released on Next-Gen Consoles, Handhelds, and PC» (англ.)  //Bethesda Softworks

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вытворцы камп’ютарных гульняў ЗША
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гульні Bethesda Softworks
Катэгорыя·Гульні Bethesda Softworks
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1986 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных