wd wp Пошук:

Bloomsbury

Bloomsbury Publishing PLC (блумсберы) — адно з кніжных выдавецтваў Вялікабрытаніі, Лондан. Кнігі і аўтары «Bloomsbury» неаднаразова ўдастойваліся шматлікіх прэмій і ўзнагарод.

Пра выдавецтва

Bloomsbury Publishing PLC гэта незалежнае выдавецтва, якое знаходзіцца ў Лондане і вядома выпускам раманаў. У 1999 і 2000 яно ўдастойвалася звання «Выдавецтва года». Поспех выдавецтва ў апошнія гады звязаны, галоўным чынам, з серыяй кніг Джаан Роўлінг пра Гары Потэра.

Кампанію заснаваў у 1986 годзе Найджэл Ньютан (англ.: Nigel Newton), які раней працаваў у іншых выдавецтвах. Да 1995 года кампанія апынулася сярод афіцыйна зарэгістраваных прадпрыемстваў, якія прыносяць прыбытак 5,5 мільёна фунтаў, што дазволіла ёй асвоіць выпуск кніг у мяккіх вокладках і дзіцячай літаратуры. Правільнае ўкладанне капіталу прынесла да 1998 года яшчэ 6,1 мільёна фунтаў, дзякуючы чаму быў адкрыты амерыканскі філіял выдавецтва. У 2000 Bloomsbury набыло A&C Black PLC, а ў 2002 — Whitakers Almanack, пасля чаго былі зроблены і іншыя набыцці.

Дзіцячыя кнігі

Адзін з самых вядомых праектаў выдавецтва — серыя кніг пра Гары Потэра. На сённяшні дзень ужо выдадзена семь кніг.

Доўгі час розныя выдавецтвы адмаўляліся прымаць рукапіс кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень». Але ў 1995 годзе «Bloomsbury» пагадзілася яе надрукаваць. Кніга выйшла тыражом усяго ў 1000 копій 26 чэрвеня 1997 года. У выдавецтве не маглі прадставіць, што простая дзіцячая казка будзе карыстацца такой папулярнасцю. Гісторыя пра Потэра імгненна стала хітом у Вялікабрытаніі, а потым і ва ўсім свеце. За чатыры гады абарачэнне выдавецтва вырасла на 143% і склала ў 2001 годзе $100 млн.

Іншыя праекты

Біяграфічная кніга «Dork Whore» Ірыса Бара

У Сеціве

  1. Legal Entity Identifier Праверана 19 красавіка 2022.
  2. Thomson Reuters Open Perm ID — Thomson Reuters. Праверана 19 красавіка 2022.
  3. https://www.londonstockexchange.com/stock/BMY/bloomsbury-publishing-plc/our-story Праверана 19 красавіка 2022.
  4. https://www.bloomsbury-ir.co.uk/investor/i_shareprice Праверана 19 красавіка 2022.
  5. Corporate history Праверана 19 красавіка 2022.
  6. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 19 красавіка 2022.
  7. 1 2 Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 19 красавіка 2022.
  8. https://www.bloomsbury.com/in/company/about-us/ Праверана 17 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1986 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Выдавецтвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу