wd wp Пошук:

Blender

Blender — свабодны, прафесійны пакет для стварэння трохмернай камп’ютарнай графікі, які ўключае ў сябе сродкі мадэлявання, анімацыі, рэндэрэнгу, постапрацоўкі і мантажу відэа з гукам, кампаноўкі з дапамогай «вузлоў» (Node Compositing), а таксама для стварэння інтэрактыўных гульняў. У цяперашні час карыстаецца найбольшай папулярнасцю сярод бясплатных 3D рэдактараў у сувязі з яго хуткім і стабільным развіццём, якому спрыяюць прафесіїная каманда распрацоўнікаў.

Магчымасці

Характэрнай асаблівасцю пакета Blender з’яўляецца яго невялікі памер у параўнанні з іншымі папулярнымі пакетамі для 3D-мадэлявання. У базавую пастаўку не ўваходзіць падрабязная дакументацыя і вялікая колькасць дэманстрацыйных сцэнаў.

Функцыі пакета:

Інтэрфейс карыстальніка

Здымак экрана інтэрфейса Blender 2.77

Blender меў рэпутацыю праграмы, складанай для навучання. Амаль кожная функцыя мае адпаведнае спалучэнне клавіш, і ўлічваючы колькасць магчымасцяў, што мае Blender, кожная клавіша ўключана ў болей чым адно спалучэнне (shortcut). З тых пор як Blender стаў праектым з адкрытым кодам, былі даданы поўныя кантэкстныя меню да ўсіх функцый, а карыстанне інструментамі зроблена больш лагічным і гнуткім. Адбылося паляпшэнне інтэрфейса карыстальніка з увядзеннем колерных схем, празрыстых плаваючых элементаў, уведзена новая сістэма прагляду дрэва аб’ектаў і ўнесены розныя дробныя змены.

Адметныя асаблівасці інтэрфейса карыстальніка:

Рабочая прастора Blender’а лічыцца адной з самых наватарскіх канцэпцый графічнага інтэрфейса для графічных інструментаў і натхнёнай дызайнам графічнага інтэрфейса патэнтаваных праграм, такіх як Luxology’s Modo.

Дадатковыя асаблівасці

Тым не менш, унутраны змест «.blend» файла меней падобны на структураванае апісанне аб’ектаў і іх узаемазносін, і бліжэй да прамога дампа вобласці памяці праграмы. Гэта робіць амаль немагчымым пераўтварэнне «.blend» файлаў у іншыя фарматы. Пры гэтом варта адзначыць вельмі развіты механізм экспарту ў разнастайныя фарматы, такія як obj, dxf, stl, 3ds і іншыя (спіс паступова павялічваецца).

Экспарт у Web

WebGL фрэймворк Blend4Web дазваляе экспартаваць падрыхтаваныя ў Blender сцены для паказу ў стандартных браўзерах, без патрэбы інсталявання якіх-небудзь пашырэнняў[8].

Python у Blender

У Blender убудавана такая мова праграмавання як Python. Яна ўжываецца для аўтаматызавання задач.

Перавагі і недахопы

Перавагі:

Недахопы:

Гісторыя

Blender быў распрацаваны як рабочы інструмент галандскай анімацыйнай студыяй NeoGeo (не мае ниякага дачынення да гульнявой кансолі Neo-Geo). У чэрвені 1998 года аўтар Blender’а, Тон Розэндаль (Ton Roosendaal), заснаваў кампанію Not a Number (NaN) з мэтай далейшага развіцця і суправаджэння Blender. Праграма распаўсюджвалася як shareware.

У 2002 годзе кампанія NaN збанкрутавала. Высілкамі Тона Розэндаля крэдыторы пагаджаюцца на змяненне ліцэнзіі распаўсюджвання Blender на карысць GNU GPL з умовай адначасовай выплаты 100 тысяч еўро. 18 ліпеня 2002 года пачалася праграма па збору спонсарскіх ахвяраванняў на пакрыццё патрэбнай сумы. Ужо 7 верасня 2002 года было аб’яўлена пра тое, што патрэбныя сродкі набраныя, і аб планах перавесці ў бліжэйшы час зыходны код і сам Blender пад ліцэнзію GPL.

13 кастрычніка 2002 года кампанія Blender Foundation прэзентавала ліцэнзаваны пад GNU GPL прадукт.

У цяперашні час Blender з’яўляецца праектам з адкрытым зыходным кодам і развіваецца пры актыўнай падтрымцы Blender Foundation[9].

Паводле даты стварэння першых файлаў крынічнага кода 2 студзеня 1994 года лічыцца днём нараджэння Blender. У 2014 годзе яму споўнілася 20 гадоў[10].

Suzanne

Suzanne

Стылізаваная галава малпы, «Suzanne» з’яўляецца альтэрнатывай звычайных тэставых мадэляў (гл. таксама Імбрык Юта). Нізкапаліганальная мадэль, што складаецца толькт з 500 элементаў, Suzanne часта ўжываецца для хуткай і простай праверкі матэрыялаў, тэкстур, пастановак святла, а таксама для стварэння пацешных малюнкаў.

Самае вялікае мерапрыемства, прысвечанае ўзнагароджанню ўдзельнікаў, называецца Suzanne Awards.

Апошняя версія

Падтрымка

Колькасць карыстальнікаў Blender павялічылася да 500 000 чалавек па ўсім свеце, і падтрымка даступная амаль у любым месцы планеты. Многія карыстальнікі асвойваюць Blender па артыкулам, што створаны іншымі карыстальнікамі. Некаторыя карыстаюцца тэматычнымі форумамі і атрымліваюць інфармацыю па ходзе абмеркавання. Папулярный форум Blender — Blender Artists, раней вядомы як elYsiun (http://www.blenderartists.org/forum/ Архівавана 5 жніўня 2006.).

Выкарыстанне

НАСА распрацавала інтэрактыўнае web-прыкладанне прысвечаннае трэцяй гадавіне дня пасадкі марсахода Кюрыосіці, выкарыстоўваючы Blender і Blend4Web.[11] У прыкладанні[12] рэалізаваны рух ровэра, кіраванне камерамі і маніпулятарам, а таксама паўтораны некаторыя вядомыя падзеі місіі.[13][14] Прыкладанне было прэзентавана на пачатку секцыі WebGL на канферэнцыі SIGGRAPH 2015.[15]

Мастакі, які карыстаюцца Blender

Вядомыя мастакі, якія ўжываюць Blender як свой асноўны ці адзін з інструментаў:

Выкарыстанне ў кіно

Найбольш буйныя камерцыйныя праекты, якія амаль цалкам былі зроблены ў Blender на дадзены момант з’яўляюцца Maya and the Three (2021) [20] і Next Gen [21].

Плакат Big Buck Bunny
Промаплакат Sintel

Адным з першых буйных камерцыйных праектаў, напрацягу стварэння якога быў ужыты Blender, з’яўляецца фільм Чаловек-павук 2. Blender выкарыстоўваўся для стварэння аніматыкі (animatics) і прадвізуялізацыі ўсёй гісторыі для storyboard department.

«As an animatic artist working in the storyboard department of Spider-Man 2, I used Blender’s 3d modeling and character animation tools to enhance the storyboards, re-creating sets and props, and putting into motion action and camera moves in 3d space to help make Sam’s vision as clear to other departments as possible.»  — Anthony Zierhut, Animatic Artist, Los Angeles Friday or another day — першы 35 мм фільм, у якім усе спэцэфекты былі створаны на рабочых станцыях Linux Архівавана 27 лістапада 2011.. Фільм выйграў прыз на Locarno Film Festival. Спэцэфекты былі выкананы бельгійскай Digital Graphics.

Фільм Таямніца Келс Томі Мура, намінаваны на прэмію Оскар у катэгорыі «Лепшы анімацыйны фільм», быў часткова створаны ў Blender, у бельгійскай Digital Graphics[22].

Дзеля таго каб даказаць, што з дапамогай Blender можна рабіць якасную 3D-анімацыю нават у камерцыйных праектах, а таксама для пошуку недахопаў і тэставання «ў рэальных умовах», у 2005 годзе было прынята неардынарнае рашэнне: перыядычна выпускаць невялікія кароткаметражныя фільмы. Дзякуючы гэтаму, Blender стал нарошчваць не толькі функцыянальнасць, але і стабільнасць і зручнасць у карыстанні.

Elephants Dream

Асноўны артыкул: Elephants Dream У верасні 2005 года некалькі самых лепшых Blender-мастакоў і распрацоўшчыкаў прыступілі да працы над кароткім фільмам, выкарыстоўваючы толькі СПЗ, у рамках праекта, вядомага як Orange Movie Project. Вынікам іх працы стаў фільм Elephants Dream, прэм’ера якога адбылася 24 сакавіка 2006 года.

Big Buck Bunny

Асноўны артыкул: Big Buck Bunny 30 мая 2008 года некалькі Blender-мастакоў і распрацоўшчыкаў прэзентавалі другі мультфильм пад назвай Big Buck Bunny.

Plumiferos

Асноўны артыкул: Бунт птушак Гэта камерцыйны праект кампаніі Manos Digitales Animation Studio, створаны выключна ў Blender[23]. Прэм’ера фільма адбылася ў лютым 2010 года ў Аргенціне. На сайце Blender можна паглядзець дэмо-ролікі. Галоўныя героі гэтага фільма — антропаморфныя гаворачыя жывёлы.

Sintel

Асноўны артыкул: Sintel 27 верасня 2010 года выпушчаны арганізацыяй Blender Foundation. Як і ранейшыя фільмы Elephants Dream і Big Buck Bunny, Sintel створаны з дапамогай Blender. Праца над праектам пачалася ў траўні 2009. Фільм быў афіцыйна выпушчаны 27 верасня 2010 года на Кінафестывалі ў Нідэрландах. Інтэрнэт-рэліз стаў даступным для сцягвання 30 верасня 2010 года.

Tears of Steel

2 кастрычніка 2011 года пачалася праца над чацвёртым адкрытым праектам фільма пад кодавай назвай Mango, паведаміў Blender Foundation[24][25]. Каманда мастакоў павінна была быць сабрана з дапамогай адкрытыга конкурсу сярод суполкі. 13 ліпеня 2012 года, з выпускам teaser’а, было аб’яўлена аб тым, што фінальнай назвай праекта будзе «Tears of Steel»[26].Фільм выйшаў 26 верасня 2012 года[27][28].

У адрозненні ад папярэдніх «анімацыйных фільмаў», «Tears of Steel» з’яўляецца фільмам з жывымі акторамі (і спэцэфектамі). Пры стварэнні фільма шырока ўжывалася тэхналогія захопу рухаў Motion Capture.

Caminandes

У 2013 годзе было выпушчана два кароткаметражных, але вельмі пацешных эпізоды пра ламу[29]. У 2016 годзе выйшаў эпізод.

Cosmos Laundromat

Чарговы анімацыйны фільм ад «Blender Foundation», рэліз якога адбыўся 10 жніўня 2015 года[30]. На гэты раз у кароткаметражным фільме дэманструюцца перавагі ўжывання новага рэндэр-рухавіка «Cycles», дзякуючы якому «кожны валасок футра авечкі рэалістычна гайдаецца ветрам», рэалістычныя эфекты тумана, аблокаў, дыма і інш.

Зноскі

  1. Features (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2013. Праверана 3 студзеня 2010.
  2. (not translated to mul) How Blender started, twenty years ago… — 2013. Праверана 22 жніўня 2020.
  3. (not translated to mul) Blender’s 25th birthday! — 2019. Праверана 22 жніўня 2020.
  4. Blender 3.3 Release Notes — 2022.
  5. https://docs.blender.org/manual/en/latest/files/import_export/collada.html
  6. https://docs.blender.org/manual/en/latest/files/import_export/alembic.html
  7. https://docs.blender.org/manual/en/latest/files/import_export/usd.html
  8. Афіцыйны сайт Blend4Web - Аб праекце (нявызн.). Blend4Web.com. Праверана 3 ліпеня 2015.
  9. Blender.org history (нявызн.) (недаступная спасылка) (1 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2013. Праверана 27 красавіка 2016.
  10. How Blender started, twenty years ago…
  11. New Online Exploring Tools Bring NASA’s Journey to Mars to New Generation (нявызн.). NASA. Праверана 7 жніўня 2015.
  12. Experience Curiosity (нявызн.). NASA’s Eyes. Праверана 7 жніўня 2015.
  13. Blend4Web, NASA і марсаход Curiosity (нявызн.). Blend4Web - События. Праверана 13 жніўня 2015.
  14. Интернет в 3D: управляем марсоходом Curiosity на сайте NASA (нявызн.). Geektimes. Праверана 7 жніўня 2015.
  15. Khronos Events - 2015 SIGGRAPH (нявызн.). Khronos. Праверана 13 жніўня 2015.
  16. blender.org — Redirect(англ.)  (HTML). Праверана 28 жніўня 2010.
  17. blender.org — Redirect(англ.)  (HTML). Праверана 28 жніўня 2010.
  18. blender.org — Animation Festival 2005 Архівавана 3 кастрычніка 2009.
  19. blender.org — Festival 2006 Архівавана 3 кастрычніка 2009.
  20. https://www.blendernation.com/2021/06/16/new-maya-and-the-three-made-with-blender-series-images-released/
  21. https://www.blendernation.com/2018/09/28/netflix-nextgen-blender-technical-review/
  22. The Secret of Kells’ nominated for an Oscar!
  23. Blender Movie Project: Plumíferos (нявызн.) (недаступная спасылка) (8 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. Праверана February 4, 2007.
  24. Project Mango kick-off | BlenderNation (нявызн.) (недаступная спасылка). BlenderNation (2 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана November 28, 2011.
  25. Ton Rosendall. Project Mango Kick-off | Mango (нявызн.) (недаступная спасылка). Blender Foundation (1 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2011. Праверана November 28, 2011.
  26. Александр Прокудин. Tears of Steel teaser released(англ.)  (недаступная спасылка) (13 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012. Праверана 13 ліпеня 2012.
  27. Tears of Steel — download & watch | Tears of Steel
  28. Tears of Steel Release: Today! | BlenderNation
  29. About Caminandes (нявызн.).
  30. Cosmos Laundromat Trailer (нявызн.) (28 мая 2022).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Свабоднае кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікіпадручнік непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на Python
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 1998 годзе
Катэгорыя·Праграмы трохмернага мадэлявання
Катэгорыя·FSF/UNESCO
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне для распрацоўкі камп'ютарных гульняў
Катэгорыя·Праграмы для лічбавай скульптуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Свабодныя праграмы трохмернага мадэлявання
Катэгорыя·Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C++
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіпадручнік